«Ветлівыя людзі» або «зялёныя чалавечкі»[1] — эўфемізм[2] для абазначэння ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення, якія дзейнічалі на тэрыторыі Крыма без ведама і згоды ўрада Украіны[3][4]. Тэрмін атрымаў распаўсюджанне з канца лютага — пачатку сакавіка 2014 года[5][6][заўв. 1].

Узброеныя людзі ў форме без знакаў адрознення патрулююць аэрапорт у Сімферопалі 28 лютага 2014 года

З пераходам у пачатку красавіка 2014 года пратэстаў на Паўднёвым усходзе Украіны ў фазу адкрытага ўзброенага супрацьстаяння «ветлівымі людзьмі» пачалі называць таксама фарміраванні прарасійскіх сепаратыстаў, якія захапілі шэраг аб’ектаў у Данецкай і Луганскай абласцях[7][8].

Узнікненне тэрміна правіць

Тэрмін быў выпадкова прыдуманы 28 лютага 2014 года блогерам Жывога Журнала Барысам Рожыным (colonelcassad), які ўспамінаў пазней пра гэта так[4]:

Асабіста мне, проста спадабаўся выраз «ветліва» ў стаўленні да невядомых асоб, якія захопліваюць стратэгічныя аб’екты, фармальна не раскрываючы свайго інкогніта, таму як жарт (бо ўсё ў Крыме цудоўна разумелі, хто гэта і адкуль) у стылі «але мы ж з вамі ведаем хто-гэта», выкарыстаў пару разоў выраз «ветлівыя людзі», без усякай задняй думкі, што гэта будзе мець хоць нейкія наступствы, акрамя смяшкоў у некалькіх чытачоў, якія магчыма звернуць увагу на выраз, якім мне спадабаўся.

http://www.iarex.ru/articles/46396.html

Выраз «ветлівыя людзі» хутка ўвайшоў ва ўжытак, калі ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2014 года стратэгічныя аб’екты ў Крыме былі заняты невядомымі людзьмі ў камуфляжнай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення[5]. Яны не ўступалі ў гутаркі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, пры гэтым паводзілі сябе «вельмі ветліва», пра што 28 лютага ўпершыню паведаміла выданне «Политнавигатор»[9][10]:

«Прыкладна ў гадзіну ночы захоплены аэрапорт Сімферопаля — тымі ж людзьмі. Са зброяй, дужыя, у такім жа адзенні. Начальнік аховы паведаміў, што яго людзей ветліва папрасілі выйсці», — сказаў суразмоўца агенцтва.

У перыяд крымскіх падзей з’явіўся і выраз «зялёныя чалавечкі», паходжанне якога звязана як з колерам камуфляжу ўзброеных асоб, так і з фактам іх незразумелага паходжання[2]. Украінскі тэлеканал 1+1 сцвярджаў, што тэрмін «зялёныя чалавечкі» быў прыдуманы мясцовымі жыхарамі Крыма[11].

Украіна, многія краіны свету, НАТА[12], а таксама некаторыя расійскія крыніцы[13][5] лічылі, што ўзброенымі людзьмі без знакаў адрознення з’яўляліся ваеннаслужачыя Расійскай Федэрацыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а таксама міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заяўлялі, што невядомыя ўзброеныя людзі, якія блакуюць украінскія ваенныя аб’екты ў Крыме, не з’яўляюцца расійскімі ваеннаслужачымі[14][15][16][17]. Пазней, падчас «прамой лініі», Пуцін прызнаў, што расійскія ваенныя «забяспечвалі ўмовы для свабоднага волевыяўлення» на рэферэндуме пра статус Крыма[18], а 24 кастрычніка 2014 года ён таксама прызнаў, што расійскія войскі блакіравалі ўкраінскія вайсковыя падраздзяленні[19], пры гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу ARD ён заяўляў, што гэты факт «мы ніколі не хавалі»[20].

Ваенны аспект правіць

У адпаведнасці з канцэпцыяй гібрыднай вайны, групы спецпрызначэння без апазнавальных знакаў скрытна перакідаюцца на тэрыторыю праціўніка з мэтай дэстабілізацыі дзяржаўнай улады, для чаго ўжываюцца наступныя метады[3]:

Названыя дзеянні могуць здзяйсняцца і без фармальнага абвяшчэння вайны, што дае магчымасць агрэсару некаторы час адмаўляць уласную прычаснаць да падзей і весці эфектыўную інфармацыйную вайну.

Экіпіраванне правіць

На «ветлівых людзях» былі выяўлены элементы найноўшай расійскай распрацоўкі — экіпіроўкі «Ратнік». Гэта экіпіроўка пачала паступаць у расійскія войскі ў першым квартале 2014 года[21].

Назва Апісанне Прыналежнасць
Экіпіроўка «Ратнік» расійская баявая экіпіроўка ваеннаслужачага. Выключна Расія.
6Б7, 6Б26, 6Б27, 6Б28 Расійскія кеўларавыя шлемы 6б7, 6б26, 6б27, 6б28 пачалі вырабляцца ў першай палове 2000-х, цяпер яны стаяць на забеспячэнні ў ПДВ, СВ, мотастралковых войсках Расіі. Расія і некаторыя краіны АДКБ.
Кулямёт «Печанег» Расійскі кулямёт, які быў распрацаваны на аснове ПКМ. Знаходзіцца на ўзбраенні ў Расіі, Казахстане і Кыргызстане.
ГАЗ-2330 «Тыгр» Расійскі шматмэтавы аўтамабіль павышанай праходнасці, бронеаўтамабіль, армейскі аўтамабіль-пазадарожнік. На «чорных нумарах» гэтых машын была паказана прыналежнасць да ўзброеных сіл Расіі.


Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Мем «ветлівыя людзі» характэрны для расійскіх СМІ, замежная прэса выкарыстоўвае мем «зялёныя чалавечкі» (Гл. напрыклад: «The future of NATO:NATO flexes its muscle memory»)

Зноскі

  1. Шойгу о «зелёных человечках» на Украине: глупо искать чёрную вежливую кошку в тёмной комнате. // Московский комсомолец. — 17.04.2014.
  2. а б Туркова К. Словарь перемен. Какими словами и мемами обогатился наш язык после Евромайдана // Вести.Репортер : интернет-журнал. — 2014, 27 лістапада.
  3. а б «The future of NATO: NATO flexes its muscle memory»
  4. а б Васильев Н. С. Формирование концептосферы украинского политического кризиса в российских СМИ : Материалы одиннадцатой международной научно-практической конференции. — Казань: 2014. — С. 204.
  5. а б в «Вежливые люди» как новый образ Российской армии // РИА Новости. — 2014, 16 мая.
  6. Вежливые. Колорады. Ватники. Как события 2014 года изменили русский язык. Lenta.ru, 30 декабря 2014
  7. "Вежливые люди" пришли в Донецкий аэропорт // Комсомольская правда в Украине : газета. — 2014, 17 красавіка.
  8. «Вежливые люди» в Луганске боятся фотокамер и не знают, чего хотят // http://uainfo.org. — 2014, 14 красавіка.
  9. Олег Кашин Вежливые люди с пушками // Open Democracy. — Великобритания: 2014, 16 апреля. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2015.
  10. Аэрапорты Сімферопаля і Севастопаля захоплены ўзброенымі людзьмі
  11. Vitaly Shevchenko. "Little green men" or "Russian invaders"?. Бі-бі-сі (14 сакавіка 2014). Праверана 9 студзеня 2015.
  12. Абвінавачванні Расіі: расставім кропкі над «і». Інфармацыйны бюлетэнь — Красавік 2014. НАТА. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2014. Праверана 25 мая 2014.
  13. Наталля Райбман. (17.04.2014). "Пуцін распавёў, якія былі задачы «ветлівых людзей» у Крыме". Vedomosti.ru. Архівавана з арыгінала 24 мая 2014. Праверана 2014-05-24. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  14. Уладзімір Пуцін адказаў на пытанні журналістаў пра сітуацыю ва Украіне (4 сакавіка 2014).
  15. Расійскіх войскаў у Крыме «няма абсалютна», заявіў Шайгу. newsru.com (5 сакавіка 2014).
  16. Пуцін заявіў, што ў Крыме дзейнічаюць не расійскія войскі, а мясцовыя сілы самаабароны. Зеркало недели (4 сакавіка 2014).
  17. Уладзімір Пуцін: Упэўнены, ва Украіне зразумеюць, што паступіць інакш Расія ў Крыме не магла. Камсамольская праўда (17 красавіка 2014).
  18. Пуцін: нашы ваенныя «ўсталі за спіной» самаабароны Крыма. Бі-бі-сі (17 красавіка 2014).
  19. Пасяджэнне Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай». Kremlin.ru (24 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2014. Праверана 24 кастрычніка 2014.
  20. Інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD. Kremlin.ru (17 лістапада 2014). Праверана 17 лістапада 2014.
  21. Александр Леонов. Солдаты будущего: чем вооружены «вежливые люди» в Крыму(недаступная спасылка). Аorbes (7 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 12 снежня 2014.

Спасылкі правіць