Водар — прыемны пах. Такая назва паху мае дадатковую, эмацыйную характарыстыку (антонім гэтаму слову — смурод). Водар у чалавека можа выклікаць станоўчыя асацыяцыі (харчовыя, сексуальныя, звязаныя з бяспекай), і адпаведныя фізіялагічныя рэакцыі: паглыбленне дыхання, нярэдка — зніжэнне артэрыяльнага ціску і некаторае расслабленне цягліц пры знаходжанні ў зоне дзеяння прыемнага лятучага духмянага рэчыва.