Войтаўскі суд — мясцовы суд у гарадах Вялікага княства Літоўскага, якія валодалі магдэбургскім правам, суд узначальваў войт.

Войтаўскі суд мог дзейнічаць і ў гарадах якія не валодалі магдэбургскім правам. Каралева Бона ў 1551 запатрабавала каб у вялікакняжацкіх гарадах судовыя спрэчкі паміж мяшчанамі староста разглядаў не адзін, а сумесна з гарадскім войтам і 2-3 прысяжнымі.

У многіх прыватнаўласніцкіх гарадах дзе не было ўведзена магдэбургскае права, таксама дзейнічалі войтаўскія суды, або войтаўска-лаўніцкі суд.

У 16 ст. былі прызначыны войты з правам уласнага суда ў Сураж, Веліж, Магілёў і інш. гарады ВКЛ. Поруч з войтам дзейнічалі бурмістраўска-радзецкія суды.

Літаратура правіць