Волчас (рака)

рака ў Беларусі

Волчас (Воўчаса) — рака ў Мсціслаўскім, Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Волчас
Характарыстыка
Даўжыня
  • 80 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўночны ўсход ад вёскі Доўгавічы
 • Каардынаты 53°58′12″ пн. ш. 31°20′55″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Каардынаты 53°35′40″ пн. ш. 31°31′46″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Мсціслаўскі раён, Чэрыкаўскі раён, Крычаўскі раён
physical
Волчас (рака)
Волчас (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Vilkesà (Вількеса́)[1].

Поўны гідранімічны адпаведнік — назва літоўскай рэчкі Vilkesà (на поўначы ад Вільнюса)[2].

Гідранімічны фармант -es- таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Laukesà (> Лучоса), Velesà (Веляса[ru])[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6].

Па-за тэрыторыяй Літвы назву Воўчаса (Вількеса́) можна аднесці да гідранімічнай спадчыны балтаў Пасожжа і сумежных тэрыторый. На Пасожжы такога ж паходжання, што і назва Воўчаса, назва ракі Аўчоса (прыток сожскай Басі), а на поўдні ад іх — назвы рэчак Вовчасова і Вовчасок (прытокі ракі Верэсня, на правабярэжжы Прыпяці ў яе ніжнім цячэнні), возера Вовчас / Овчес (на Падзесенні, ля дзесенскай рэчкі Віць каля горада Ноўгарад-Северскі)[7].

Для ўсіх гэтых гідронімаў аднаўляецца форма тыпу *Vilkesà. Значэнне гэтай назвы — «Ваўчыная (рака)», ад агульнабалцкага *vilkas, якое далей да індаеўрапейскага *u̯l̥kos[8].

Блізкую балцкую «ваўчыную» назву магла мець і рака Сож. Менавіта вакол буйнога Сажа канцэнтруюцца гэтыя чатыры «ваўчыныя» рачныя назвы, разам з Воўчасай. Сожская назва таксама «ваўчыная», але фінская, звязаная з ліўскім suž, эстонскім suzi, фінскім susi «воўк»[9][10]. Яна мела ўзнікнуць на сожскіх вярхоўях, куды распаўсюджваўся ўплыў фіна-вугорскай па паходжанні археалагічнай культуры ямачна-грабенчатай керамікі. У пачатку сярэдняга неаліту (4400—4200 гг. да н.э.) яна насунулася з паўночнага ўсходу на тэрыторыю протабалтаў (нарвенская і нёманская археалагічныя культуры). Яе пашырэнне запынілася, крыху не даходзячы да Дзвіны, фрагментарна яе фіксуюць і на поўдні ад Дзвіны, у тым ліку на нарачанска-аўкштайцкім Паазер’і[11]. Імаверна, сам Сож або адзін з яго прытокаў у верхнім цячэнні меў балцкую «ваўчыную» назву, якая была перакладзеная прыхаднямі фінамі і пазней пашырылася і на ўсё цячэнне Сажа.

Гідраграфія правіць

Агульная даўжыня 80 км, у Крычаўскім раёне 47 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Пачынаецца з балота на паўночным усходзе ад вёскі Доўгавічы (Мсціслаўскі раён). Рэчышча ў межах Крычаўскага раёна прыроднае. Мае прытокі: ручай Глінец[12], рака Яленка (справа)[13], ручаі (вёска Вародзькаў 1), працягласць якога 6,0 км і Язвітка (злева).

Зноскі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 181.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 384.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 155—156, 168, 181, 194—195.
  4. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 544—545, 547, 608.
  5. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 311—314.
  6. S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 30, 99.
  7. Гідронімія України в її міжмовних і міждіалектних зв’язках. — К., 1981. — С. 72—73.
  8. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1179.
  9. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. P. 541.
  10. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.
  11. A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.
  12. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  13. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 459. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць