Вольберавічы

вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Во́льберавічы[1] Вольбаравічы, Ольбаравічы, Вярбілава[2] (трансліт.: Voĺbieravičy, руск.: Вольберовичи) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярэзінскага сельсавета. За 14 кіламетраў на ўсход ад г. Докшыцы, 226 кіламетраў ад Віцебска, 26 кіламетраў ад станцыі Параф'янава.

Вёска
Вольберавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221804031
Вольберавічы на карце Беларусі ±
Вольберавічы (Беларусь)
Вольберавічы
Вольберавічы (Віцебская вобласць)
Вольберавічы

Назва правіць

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Val-bar'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Val- i Bar-.

Гісторыя правіць

Узніклі на тэрыторыі ўладанняў Манівідаў. У XVIIXVIII стагоддзях узгадваюцца як уласнасць кармелітаў. Уваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. З 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Докшыцкага, з 1797 года — Барысаўскага павета. З 1924 года вёска ў Бярэзінскім сельсавеце Бягомльскага, у 19621965 гадах Глыбоцкага, у 19601962 гадах і з 1965 Докшыцкага раёна.

Насельніцтва правіць

  • 350 жыхароў, 36 двароў (1886)
  • 69 жыхароў, 37 двароў (1996)

Інфраструктура правіць

Базавая школа, клуб, аддзяленне сувязі.

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

 
Крыжаўзвіжанская царква
  • Крыжаўзвіжанская царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Во́йберавічы
  2. Бунто, Я. У. Беразвечча / Я. У. Бунто // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 16.

Літаратура правіць


Спасылкі правіць