Вольга Віктараўна Мычко

Вольга Віктараўна Мычко (нар. 7 верасня 1966, Мінск) — беларускі ўрач і палітык. З 2016 года — Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (на грамадскіх пачатках).

Вольга Віктараўна Мычко
Нараджэнне 7 верасня 1966(1966-09-07) (57 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала ўчастковым урачом, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 36-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 34-й гарадской паліклінікі г. Мінска, галоўным урачом 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам генеральнага дырэктара па медыцынскай частцы сумеснага беларуска-амерыканскага прадпрыемства ТАА «Экамедсэрвіс-Інвест», галоўным урачом дзяржаўнай установы «Бальніца паліятыўнага догляду „Хоспіс“». З’яўлялася галоўным пазаштатным спецыялістам па паліятыўнай медыцынскай дапамзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды правіць

Удастоена ганаровага звання «Мінчанін года».

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі

  1. Мычко Вольга Віктараўна(недаступная спасылка)