Вольга Сяргееўна Падгайская

Вольга Сяргееўна Падгайская (нар. 21 сакавіка 1981, горад Караганда, Казахстан) — беларуская кампазітарка, арганістка.

Вольга Сяргееўна Падгайская
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 сакавіка 1981(1981-03-21) (43 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка, арганіст
Жанры акадэмічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1981 годзе ў казахстанскай Карагандзе. У 1996 годзе разам з сям’ёй пераехала ў Ліду. Паступіла ў Лідскае музычнае вучылішча на аддзяленне музыказнаўства. У 2005 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе кампазіцыі (прафесар В. Кузняцоў) і па класе аргана (старэйшы выкладчык У. Неўдах). У 2008 г. скончыла асістэнтуру-стажыроўку па класе «арган».

Член Беларускага саюза кампазітараў з 2007 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Працуе выкладчыкам па класе аргана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама настаўнікам музычна-тэарэтычных дысцыплін і кіраўніком ансамбля юных кампазітараў «Фрыдэрыкі» ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 3 імя Фрыдэрыка Шапена ў г. Мінску.

Пасля ад’езду працуе ў музычнай школе ў Польшчы.

Творчасць правіць

Аўтар шматлікіх музычных твораў для аргана (больш дзесяці твораў для аргана сола і каля дваццаці твораў для аргана з салістам ці ансамблем), оперы, сімфанічных, вакальна-сімфанічных, камерна-інструментальных, вакальна-інструментальных сачыненняў музыкі да драматычных спектакляў, нямых фільмаў.

Вядзе актыўную канцэртную і гастрольную дзейнасць. Удзельнічае ў канцэртах, міжнародных фестывалях, форумах. Прапагандуе музыку сучасных беларускіх і замежных кампазітараў. Аўтар музыказнаўчых артыкулаў у навукова-даследчых кнігах, часопісах і дысертацыях.

Адна з арганізатараў міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО». Апошні твор для аргана, які напісала і выканала ў Беларусі, «Бах гуляе» (2021).

Сімфанічны твор «Неба Марыі», які яна прысвяціла Марыі Калеснікавай, выконваўся на Бетховенскім фестывалі ў нямецкім Боне.

Увосень 2023 года ў Лондане ў будынку Барбікан-тэатра адбылася сусветная прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» па аднаіменной аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую Вольга Падгайская напісала для беларускага Свабоднага тэтра.

Узнагароды правіць

Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі (2000). Лаўрэат Міжнароднага фестывалю арганістаў (Санкт-Пецярбург, 2004), Міжнароднага конкурсу кампазітараў імя А. Пятрова (Санкт-Пецярбург, 2010). Стыпендыят прэміі «GaudePolonia» Міністэрства культуры Рэспублікі Польшча (Варшава, 2016).

Спасылкі правіць