Вольга Эдуардаўна Самусік

Вольга Самусік (7 студзеня 1985, Мінск, Беларусь — 7 снежня 2010, Мінск, Беларусь) — вакалістка гуртоў «žygimont VAZA», «Tarpach»[4] і «Hasta La Fillsta»[5], па выніках Рок-каранацыі-2007 — рок-князёўна года, журналіст.

Вольга Самусік
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Вольга Эдуардаўна Самусік
Дата нараджэння 7 студзеня 1985(1985-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 2010(2010-12-07) (25 гадоў)
Месца смерці
Краіна  Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 2004—2010
Жанры рок
Калектывы Tarpach, žygimont VAZA, Hasta La Fillsta
Супрацоўніцтва Лявон Вольскi[1], Neuro Dubel[2], BN[3]
Грамадская дзейнасць
Член у

Як вакалістка «Tarpach» у 2007 годзе на фестывалю «Рок-кола» атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры[6].

У 2002 паступіла ў БДУ на факультэт журналістыкі. З вясны 2004 працавала ў «Музыкальнай газеце», таксама супрацоўнічала з «Народнай воляй», «БДГ», «Беларускай маладзёжнай»[7]. У 2007—2008 годах працавала журналісткай на «Новым радыё», вяла перадачу «Антыпоп»[8][9]. Пасля заканчэння вучобы ў 2008 годзе была размеркавана ў газету «СБ. Беларусь сегодня»[10].

Памерла ва ўзросце 25 гадоў ад ускладненняў пасля аперацый[11].

Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99» у снежні 2011 года. Падчас імрэзы на сцэну мінскага клуба «Loft» выйшлі Аляксандр Ракавец і яго гурт «IQ48», Наста Шпакоўская, Леанід Нарушэвіч і яго гурт «Князь Мышкін», Алег Хаменка, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Кулінковіч, Юрый Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік[12].

Ацэнкі правіць

У справаздачы са зборнага канцэрта з удзелам гурту «Tarpach» Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайта «LiveSound.by», адзначала харэаграфію і вакальныя здольнасці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе[13].

Алег Клімаў, галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя і класныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі»; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA»[14]. Гітарыст «Tarpach» Дзмітрый Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобай, здольнай шмат на што»[14]. Пра «з’яву ў беларускім рок-н-роле» казаў заснавальнік і прадзюсар «Рок-Каранацыі» Юрый Цыбін. Сяргей Канановіч, гітарыст «Hasta La Fillsta», адчуваў энергію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкай»[14]. Лявону Вольскаму па сумесным праектам спявачка запомнілася сваёй адказнасцю і прафесійнасцю[14].

Дыскаграфія правіць

Відэаграфія правіць

Зноскі

  1. Руся; Галляш Валынец, Юра Маціюн. Публічнае каханне ў цэнтры Мінска! (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
  2. Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Шульц, Міра. Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
  4. W.. Трибьют Depeche Mode плюс дебют (руск.). Музыкальная газета (13 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
  5. Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (руск.). СТБ (13 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 8 студзеня 2020.
  6. Скоробогатова, Елена. Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  7. В возрасте 25 лет скончалась "Рок-княжна-2007" Ольга Самусик (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (12 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
  8. Волкова, С. «Рок-княжна-2007»(руск.) // 7 дней  (англ.). — 2008. — № 11. — С. 31.
  9. «Антипоп» - белорусский рок на радио (руск.). Музыкальная газета (17 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2020. Праверана 8 студзеня 2020.
  10. Лукашук, Дмитрий. Ольга Самусик: "Не буду же я и по улице голышом прыгать" (руск.). Experty.by (13 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
  11. Оля Самусик (1985 – 2010) (руск.). Тузін Гітоў. Experty.by (8 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
  12. Будкін, Сяргей. Вользе спадабалася б – у Мінску прайшоў канцэрт памяці Вольгі Самусік . Будзьма беларусамі!. TUT.BY (9 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 8 студзеня 2021.
  13. Соболевская, Алена; Черницкий, Андрей “duckling”. СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
  14. а б в г Будкін, Сяргей. Моманты Волі . Тузін Гітоў. Experty.by (9 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.

Спасылкі правіць