Вольга Яўгенаўна Карач

Вольга Яўгенаўна Карач (нар. 5 студзеня 1979, Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадская дзяячка, публіцыст, журналістка.

Вольга Яўгенаўна Карач
Дата нараджэння 5 студзеня 1979(1979-01-05) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Член у
Род дзейнасці журналістка
Узнагароды
nash-dom.info

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, акцыянерка ЗАТ «Выдавецкі Дом „Витебский Курьер“». Заснавальніца газеты «Витебский Курьер», зарэгістраванай у Расіі. З сакавіка 2008 па сакавік 2012 года — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[1][2]. Кіраўніца Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі.

Актыўна выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, за што пераследуецца ўладай[3][4][5][6][7][8].

Рэзка крытыкуе лідараў беларускай апазіцыі, у тым ліку Святлану Ціханоўскую[9][10]. Ігар Макар абвінавачвае Карач у датычнасці да захопу беларускімі спецслужбамі Юрася Зянковіча, які абвінавачваецца па крымінальнай справе аб спробе перавароту ў Беларусі[11].

У жніўні 2023 года стала вядома, што Літва адмовіла Вользе Карач у прадастаўленні палітычнага прытулку[12].

Біяграфія правіць

Дзяцінства і адукацыя правіць

Нарадзілася 5 студзеня 1979 года ў Віцебску ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 6 з залатым медалём у 1996 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, які скончыла ў 2002 годзе з чырвоным дыпломам[13]. Паводле адукацыі — настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Чатыры гады працавала настаўніцай у адной з сярэдніх школ Віцебска. Атрымала другую вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім абласным інстытуце кіравання і права (г. Балашыха). Магістрант праграмы «Публічная палітыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе.

Прафесійная дзейнасць правіць

З маладых гадоў цікавілася палітычнай і грамадскай актыўнасцю і паслядоўна многа гадоў запар будавала палітычную кар’еру ў Беларусі.

У 1996 годзе пры ўніверсітэце заснавала моладзевае грамадскае аб’яднанне (ініцыятыву) «Сёмая грань»[14].

21 лістапада 2002 года Вольга Карач пакінула пасаду каардынатаркі ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласці і ў снежні таго ж года ўтварыла грамадзянскую кампанію «Наш Дом» (Віцебск), з якой у хуткім часе выйшла на нацыянальны ўзровень. У той час яна з’яўлялася сябрам Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў. Працуючы настаўніцай, трапіла пад скарачэнне пасля таго, як вылучылася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. У сакавіку 2002 года «Свободные новости+» прызналі Вольгу Карач самым прыгожым палітыкам Беларусі[13].

У сакавіку 2003 года абраная дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання. У 2009 годзе рэалізавала праект, які выліўся ў кнігу ўспамінаў «Дзеці вайны» (успаміны былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей, сілком сагнаных на работы ў Германію[15][16]. Ініцыятар і арганізатар разнастайных акцый, сярод якіх: кампанія «Асцярожна, міліцыя!»[17][18][19], бестэрміновая кампанія «Наш Дом» — дэпутатаў к адказу!"[20], рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні могілак «Кветкі замест бур’яну»[21][22], фестываль добрага настрою «Эндарфін»[23][24], фестываль «Жаночая рыбалка-2010»[25], удзел у антыядзерным пратэсце ў Германіі і інш[26][27].

Не падтрымлівае рэжым Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і адкрыта заяўляла пра гэта, з-за чаго яна сама і яе праекты і кампаніі падвяргаліся пераследу з боку ўладаў[28][29][5][30][31][32].

Выступіла заснавальніцай газет «Витебский Курьер» і «Наш дом», наклады якіх пастаянна канфіскоўваюцца ўладай Лукашэнкі[5][33][34], а сайт «Віцебскага кур’ера» пасля спецыяльнага ўказа прэзідэнта стаў адным з першых адключаных сайтаў у спісе незалежных інтэрнэт-выданняў[35][36][37].

На 2020 год з’яўлялася лідаркай Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом»[38], зарэгістраванага ў Чэхіі[39].

Вольга Карач стала жыве за мяжой[13].

У 2021 годзе КДБ дадаў Карач у «спіс асобаў, звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю»[40], а ў 2022 годзе яе каналы ў YouTube і Telegram былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі[41]. Раней у 2021 годзе YouTube і Telegram-каналы «Нашага дома» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[42]; у маі 2022 года МУС уключыла саму арганізацыю ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў[43].

Супрацоўніцтва са СМІ правіць

Вольга Карач актыўна супрацоўнічае са СМІ, у тым ліку беларускімі, расійскімі, польскімі, літоўскімі, шведскімі і чэшскімі. Актыўна вядзе Ютуб-канал цэнтра «Наш дом»[44], з пачатку палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў у Беларусі стала праводзіць як уласныя стрымы, дзе аналізуе апошнія падзеі, распавядае свае пазіцыі і меркаванні наконт дзеянняў улады і мерах супрастаяння ім з боку грамадства, так і робіць гасцявыя стрымы, куды прыходзяць прадстаўнікі розных сфер і плыняў з розных краін, у тым ліку з Літвы, Расіі і Чэхіі. Сярод самых папулярных інтэрв’ю на канале відэа з удзельнікам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Вадзімам Пракоп’евым, урачом-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, расійскім палітыкам Уладзімірам Жырыноўскім, былым начальнікам СІЗА № 1 г. Мінска Алегам Алкаевым, расійскім палітыкам і блогерам Яўгенам Бычкоўскім, беларускім палітолагам Дзмітрыем Балкунцом і іншымі[45].

Выбраныя публікацыі правіць

  1. Белорусская стратегия Европы после парламентских выборов-2008 [Текст] / О. Карач // Бюллетень «Новости НИСЭПИ». — 2008. — № 3 (49). — С. 55-58. — (Рубрика «Свободная трибуна»).
  2. Без права дышать… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 2. — (Рубрика «Мысли вслух»).
  3. «Считаю действия сотрудников КГБ в отношении меня и моей семьи незаконными» [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 2 (1350). — 30 апр. — С. 3.
  4. Таможенный комитет взялся за костыли [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2008. — № 5 (1353). — 20 мая. — С. 2.
  5. Дети войны [Текст] : воспоминания / Е. Борщевская, О. Карач, А. Погорельский, С. Таболо, О. Шпаковская. — Смоленск, 2009. — 128 с. — 1000 экз.
  6. Зеркало для кандидата или ещё раз о праймериз [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2009. — № 1. — 18 сент. — С. 5.
  7. Что такое «Наш дом»? [Текст] / О. Карач, В. Щукин // Наш Дом: доброе утро, Беларусь!. — Минск, 2009. — С. 4-5.
  8. Silna rodzina — Silna Białoruś??? [Электронный ресурс] / O. Karach. — 2009. — 29.03. — Режим доступа : www.URL: https://web.archive.org/web/20140317165417/http://www.feminoteka.pl/readarticle.php?article_id=657.
  9. А крысы бегут с корабля… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 28 (40). — 22 июля. — С. 1, 4.
  10. Вчера котов душили, душили… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 27 (39). — 15 июля. — С. 4.
  11. Выборы без выбора [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 15 (27). — 22 апреля. — С. 1.
  12. Запретить нельзя разрешить [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 14 (26). — 15 апреля. — С. 1, 3.
  13. Лиозненское дело [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 12 (24). — 1 апреля. — С. 3.
  14. Молчание ягнят [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 31 (43). — 9 сент. — С. 4.
  15. Хай клевешчуць… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 32 (44). — 16 сент. — С. 7.
  16. Четвёртый листик клевера на удачу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 41 (53). — 18 нояб. — С. 8.
  17. 2:0 в нашу пользу [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 13 (25). — 8 апреля. — С. 1, 3.
  18. Литвой управляют женщины [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2010. — № 29 (41). — 29 июля. — С. 1, 8.
  19. Alice nel Paese della Russia Bianca: tagliatele la testa, subito! [Электронный ресурс] / О. Karatch. — 2010. — 25 May. — Режим доступа : www.URL: http://www.cafebabel.it/article/33811/alice-nel-paese-della-russia-bianca.html Архівавана 6 чэрвеня 2012..
  20. My Quest To the City Council: Beginning [Электронный ресурс] / О. Karach. — 2010. — 21 Apr. — Режим доступа : www.URL: http://viewpoint-east.org/2010/04/21/my-quest-to-the-city-council-beginning/.
  21. В чём Эдвард Лукас ошибается насчет Беларуси [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 20 (79). — 30 июня. — С. 4.
  22. Гавел & Лукашенко [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 45 (104). — 22 декаб. — С. 3.
  23. Витебский курьер — неположенное вложение [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 21 (80). — 7 июля. — С. 4.
  24. Дочерям Беларуси посвящается… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 12 (71). — 5 мая. — С. 4.
  25. Кто бы говорил… [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 31 (90). — 15 сент. — С. 4.
  26. Осторожно, милиция! [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 44 (103). — 15 дек. — С. 3.
  27. Переходный возраст белорусского народа [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 9 (68). — 10 марта. — С. 4. — (Рубрика «Взгляд»).
  28. Площадь 19-го декабря: что это было? [Текст] / О. Карач // Витебский курьер. — 2011. — № 13 (72). — 12 мая. — С. 4.
  29. Женщины Беларуси требуют извинений! [Текст] / О. Карач // Наш дом инфо. — 2012. — 30 марта. — С. 1.

Узнагароды правіць

У жніўні 2010 года атрымала Міжнародную Радэбойльскую прэмію «За мужнасць»  (руск.)[46].

Заўвагі правіць

  1. Ольга Карач возглавила Витебскую областную организацию ОГП(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Витебские демократы избрали Ольгу Карач Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  3. Очередное задержание кандидата в депутаты (руск.)
  4. Вольгу Карач зьнялі з выбараў (бел.)
  5. а б в Лукашенко приступил к обещанным посадкам Архівавана 12 верасня 2011. (руск.)
  6. Кандидата лишили регистрации из-за воздушных шариков (руск.)
  7. Ольгу Карач разыскивает милиция (руск.)
  8. Ольгу Карач били по лицу Архівавана 23 лютага 2014. (руск.)
  9. Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?
  10. Карач не адказала Макару, затое зноў раскрытыкавала Ціханоўскую і Вячорку
  11. Макар: Юрый Зянковіч паляцеў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Вольгі Карач
  12. Спецслужба Літвы заявіла, што Карач супрацоўнічала з расейскай выведкай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2023. Праверана 22 жніўня 2023.
  13. а б в Ольга Карач: «Приходится пахать, как дальнобойщику, но при этом выглядеть, как топ-модель!» (руск.)
  14. Карач Ольга Евгеньевна Архівавана 22 лютага 2014. (руск.)
  15. Книга «Дети войны» Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  16. Дети войны (руск.)
  17. Осторожно, милиционер! Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  18. Осторожно, милиция (руск.)
  19. Защитникам граждан и отечества посвящается Архівавана 16 студзеня 2021. (руск.)
  20. «Наш Дом» — депутатов к ответу! (руск.)
  21. В Слуцке субботник разогнали трактором Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  22. Гражданская кампания «Наш дом» проводит республиканскую акцию по наведению порядка на кладбищах(недаступная спасылка) (руск.)
  23. Эндорфин 2010 заглянул в реальность (руск.)
  24. Ночь перформанса на фестивале Endorphine(недаступная спасылка) (руск.)
  25. В Коханово прошли соревнования по женской рыбалке (руск.)
  26. Коляды по-Слуцки Архівавана 17 сакавіка 2014. (руск.)
  27. Акцию «Детские площадки в опасных местах» проводят гомельские активисты инициативы «Наш дом» (руск.)
  28. Очередное задержание кандидата в депутаты (руск.)
  29. Вольгу Карач зьнялі з выбараў (бел.)
  30. Кандидата лишили регистрации из-за воздушных шариков (руск.)
  31. Ольгу Карач разыскивает милиция (руск.)
  32. Ольгу Карач били по лицу Архівавана 23 лютий 2014. (руск.)
  33. Затрыманы наклад газэты «Віцебскі кур’ер» (бел.)
  34. Затрыманыя наклады дзвюх газет (бел.)
  35. Вялейскі інтэрнэт-рэсурс вінавацяць у «абразах» і «паклёпах». spring96.org (14 ліпеня 2010).
  36. В Беларуси началось закрытие независимых интернет-изданий(недаступная спасылка)
  37. Витебский Курьер: Жертва цензуры или панских разборок?(недаступная спасылка) (руск.)
  38. Международный центр гражданских инициатив «Наш дом» (руск.)
  39. Ольга Карач (руск.)
  40. Вольга Карач — у спісе датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Новы Час (3 верасня 2021).
  41. Спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў расце і шырыцца. Новы Час (10 чэрвеня 2022).
  42. Экстрэмісцкімі прызнаныя каналы Вольгі Карач і Ігара Макара. Новы Час (20 мая 2021).
  43. Кампанія «Наш Дом» прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем». Новы Час (5 мая 2022).
  44. OUR HOUSE TV (руск.)
  45. Папулярныя відэа на канале «OUR HOUSE TV» (руск.)
  46. Вольга Карач — лаўрэатка міжнароднай прэміі за мужнасць (руск.)

Спасылкі правіць