Вольнаадпушчанік

Вольнаадпушчанікі (ліберціны лац.: libertini) — у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме, Візантыі, а таксама ў заходнееўрапейскіх дзяржавах перыяду ранняга феадалізму — адпушчаныя на свабоду ці выкупленыя рабы.

Хоць вольнаадпушчанікі былі свабоднымі, іх праваздольнасць была абмежавана. Гэта тычылася праваадносін з патронам (папярэднім гаспадаром): вольнаадпушчанік не парываў цалкам сувязі з патронам і павінен паважаць яго, выконваць для яго розныя паслугі і аказваць матэрыяльную дапамогу. Парушэнне магло прывесці нават да вяртання да статуса раба. Калі адзінокая вызвалена з рабства асоба памірала, не пакінуўшы завяшчання, то яго маёмасць пераходзіла да патрона. Іншыя абмежаванні тычыліся немагчымасці служыць у рымскіх легіёнах і страты права ў I стагоддзі ўдзельнічаць у працы народнага сходу і галасаванні.

Літаратура правіць

  • Duff А. М., Zitt В., Freedmen in the Early Roman empire, Oxf., 1928
  • Westermann W., The slave systems of Greek and Roman antiquity, Phil., 1955