Вольнае паветра

беларускі музычны фестываль

«Во́льнае паве́тра»беларускі музычны фестываль фальклору.[1] Арганізатар — уладальнік хутара «Шаблі» і дырэктар аднайменнага канцэртнага агенцтва Уладзімір Шаблінскі.[2][3]

Вольнае паветра
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанр этна
Гады правядзення 2006 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Шаблі
Мова песень беларуская
Тэматыка open-air

Гісторыя правіць

16 ліпеня 2016 года прайшоў восьмы па ліку фестываль з удзелам Vuraj, Re1ikt, «Стары Ольса», Pawa, Iluzhan, сольны праект Андрэя Апановіча Triangle, капэла «На таку», дуэт Васіля Грыня і Юліі Літвінавай, Яўген Зінкевіч, «Варган» з Полацку, Алесь Лось.[4] Мелі месца імправізаваны фестываль фарбаў Holi Fest, катанне на зорбах і тралеі, кіданне каровінымі лепяхамі, палёты на параплане, майстар-класы па запуску паветраных змеяў.

У 2017 годзе на «Вольным паветры» павінны былі выступіць групы Yegor Zabelov Trio, The Superbullz, PomidorOff. Другой часткай павінна была стаць праграма «Народны Альбом».[5]

Зноскі

  1. Фестиваль «Вольнае паветра 2017» (руск.). relax.by. Праверана 23 ліпеня 2018.
  2. Хутор Шабли: "Вольнае Паветра" вернулось с каникул (руск.). sputnik.by (20 ліпеня 2016). Праверана 23 ліпеня 2018.
  3. Фестиваль: «ВОЛЬНАЕ ПАВЕТРА»(недаступная спасылка). Ticketpro. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017. Праверана 23 ліпеня 2018.
  4. "Вольнае паветра": падрабязнасці і расклад. euroradio.fm (15 ліпеня 2016). Праверана 23 ліпеня 2018.
  5. Организатор "Вольнага паветра" отменил фестиваль из-за плохого спроса на билеты (руск.). TUT.BY (4 ліпеня 2017). Праверана 23 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць