Вольфганг Фогель

Вольфганг Фогель (ням.: Wolfgang Vogel; 30 кастрычніка 1925, Вільгельмсталь, Ніжняя Сілезія - 21 жніўня 2008, Шлірзэе, Германія) — адвакат, грамадскі дзеяч ГДР, пасярэднік у аперацыях па абмене шпіёнамі часоў халоднай вайны.

Вольфганг Фогель
Wolfgang Vogel
Род дзейнасці юрыст, выкладчык універсітэта, адвакат
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1925(1925-10-30)
Месца нараджэння Ніжняя Сілезія, Германія
Дата смерці 21 жніўня 2008(2008-08-21) (82 гады)
Месца смерці Шлірзэе, Германія
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Star of People's Friendship Patriotic Order of Merit in gold

Пачатак кар'еры правіць

Фогель нарадзіўся ў Ніжняй Сілезіі 30 кастрычніка 1925 г., вывучаў права ў Іене і Лейпцыгу пасля Другой сусветнай вайны. Працаваў адвакатам у ГДР. Па заданні «Штазі» устанавіў кантакты з калегамі на Захадзе. Выступаў пасярэднікам у абмене людзьмі паміж Усходам і Захадам, у тым ліку, абменах захопленых шпіёнаў і палітвязняў.

Абмен шпіёнаў і палітвязняў правіць

У агульнай складанасці, Фогель выступаў пасярэднікам пры абмене больш за 150 шпіёнаў і палітвязняў. Сярод найбольш вядомых выпадкаў:

  • 1962 - абмен Гэры Паўэрса на Рудольфа Абеля.
  • 1981 - Гюнтэр Гіём - выкрыты агент Штазі ў асяроддзі канцлера ФРГ Бранта.
  • 1986 - абмен савецкага дысідэнта Анатоля Шчаранскага на Карла Кёхера і яго жонку.

Абмен заўсёды адбываўся на Глінікскім мосце паміж Заходнім Берлінам і усходнегерманскім Патсдамам.

Зноскі

Спасылкі правіць