Вомельна

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Во́мельна[1] (трансліт.: Vomieĺna, руск.: Омельно) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Аграгарадок
Вомельна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222816
Аўтамабільны код
5
Вомельна на карце Беларусі ±
Вомельна (Беларусь)
Вомельна
Вомельна (Мінская вобласць)
Вомельна

Назва правіць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад кустоў амялы[2].

Геаграфія правіць

Месціцца за 18 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 73 ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, на аўтамабільнай дарозе Мар’іна Горка — Шышчыцы, непадалёк ад ракі Пціч.

Каля аграгарадка месціцца Амяльнянскі біялагічны заказнік.

У сярэдзіне XIX сяло акружалі дубовыя, грабавыя і кляновыя лясы, невялікім каналам вёска была злучана з ракой Пціч[3].

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. У 1598 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Радзівілаў.

У 1744 года маёнтак М. Агінскай-Завішы, быў млын. Пазней у складзе маёнтка Навасёлкі ўласнасці Барэцкай[4]. У 1716 годзе была пабудавана ўніяцкая царква.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць, былі Вазнясенская царква і карчма. У 1860 годзе царква была перабудавана. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. З 1860-х гадоў цэнтр Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе — цэнтр праваслаўнага прыходу (1,3 тыс. вернікаў), пры царкве было папячыцельства. У 1886 годзе дзейнічала школа, праваслаўная царква, валасное праўленне. У 1892 годзе ў школе вучыліся 32 хлопчыкі, 14 дзяўчынак. У 1900 годзе школу наведваў 71 вучань, настаўнікам быў Барыс Мяцельскі.

Пэўны час было ўласнасцю Бурзынскіх, пазней уласнасць Ратынскіх[5]. У 1888 годзе памешчык Ратынскі заснаваў тут крухмальны завод, на якім ў 1889 годзе працавалі 4 рабочыя).

У 1897 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква (больш за 1 тыс. прыхаджан), валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, лаўка, піцейны дом, побач аднайменны маёнтак.

Насельніцтва ў асноўным займалася земляробствам і жывёлагадоўляй[6], рабілі рагожкі з бярозавага лыка, простыя колы і сані[5].

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вомельна і Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1924—1939 гадах — цэнтр Кнорынскага сельсавета, у 1939—1962 гадах — цэнтр Варашылаўскага сельсавета. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені, у 1922 годзе былі 3 настаўнікі і 80 вучняў.

У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Кнорына, працавала кузня і сталярня. У 1938 годзе нададзены статус вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У Вомельне месціўся штаб савецкай партызанскай брыгады «Буравеснік». У траўні 1944 года Вомельна была спалена ў час нямецкай карнай аперацыі «Півоня»[8][9].

У 1962—1965 гадах вёска ў складзе Сінчанскага сельсавета, у 1965—1972 гадах яго цэнтр. У 1972—1984 гадах — цэнтр Амяльнянскага сельсавета. У 1976 годзе да Вомельна была далучана вёска Востраў[6].

Паводле перапісу 1976 года мела статус пасёлка.

Насельніцтва правіць

  • 1744 год — 32 двары, 89 жыхароў мужчынскага полу
  • 1816 год — 36 двароў, 170 жыхароў
  • 1858 год — 112 рэвізскіх душ
  • 1886 год — 58 двароў, 372 жыхары
  • 1897 год — сяло, 92 двары, 576 жыхароў; маёнтак, 8 жыхароў
  • 1908 год — 99 двароў, 688 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 61 жыхар
  • 1917 год — сяло, 131 двор, 684 жыхары; маёнтак, 41 жыхар
  • 1960 год — 465 жыхароў
  • 2002 год — 148 двароў, 355 жыхароў
  • 2012 год — 109 гаспадарак, 232 жыхары

Інфраструктура правіць

Культура і грамадства правіць

  • Бібліятэкі
  • Клуб

Медыцына правіць

  • Акушэрскі пункт
  • Ветырынарны ўчастак

Эканоміка правіць

  • Механічныя майстэрні
  • Аддзяленне сувязі
  • Ашчадная каса
  • Крама

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́мельна, Во́мелен, м. (каля Во́мелена)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. Памяць 2003, с. 711.
  4. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 15 снежня 2023.
  5. а б SgKP 1886, с. 530.
  6. а б Памяць 2003, с. 23.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  8. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 15 снежня 2023.
  9. Так убивали людей (руск.). www.sb.by (17 чэрвеня 2009). Праверана 15 снежня 2023.
  10. Таіса Сушко. unicat.nlb.by. Праверана 15 снежня 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць