Востраў Но́рфалк (англ.: Norfolk Island, Territory of Norfolk Island, на-норфук: Norfuk Ailen) — аўстралійская залежная тэрыторыя ў Ціхім акіяне, складаецца з вострава Норфалк і двух прылеглых астравоў Філіп і Непеян. Тэрыторыя знаходзіцца ў моры Фіджы, паміж Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Новай Каледоніяй.

Востраў Норфалк
англ.: Norfolk Island
пітк. Norfuk Ailen
Герб Астравоў Норфалк
Сцяг Астравоў Норфалк Герб Астравоў Норфалк
Дэвіз: «Inasmuch»
Гімн: «Pitcairn Anthem»
Афіцыйная мова Англійская, Норфалкская
Сталіца Кінгстан
Найбуйнейшыя гарады Кінгстан
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Квенцін Брайс
Кевін Рад
Плошча
• Усяго
226-я ў свеце
34,6 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2004)
Шчыльнасць

1841 чал. (223-я)
53,2 чал./км²  (191-я)
Валюта Аўстралійскі долар
Інтэрнэт-дамен .nf
Код ISO (Alpha-2) NF
Код ISO (Alpha-3) NFK
Тэлефонны код +672
Часавыя паясы +11:30
www.norfolk.gov.nf
Карта

Гісторыя правіць

Востраў быў адкрыты ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. У 1788 годзе востраў быў анексіраваны Вялікабрытаніяй і далучаны да брытанскай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. Пасля анексіі на востраве было заснавана турэмнае паселішча, якое функцыянавала да 1814 года. Новае засяленне вострава адбылося ў 1825 годзе, а ў 1844 годзе востраў быў перададзены калоніі Зямля Ван Дымена (сучасная Тасманія). Новая ўлада зноў заснавала тут турэмнае паселішча, якое дзейнічала да 1855 года.

У 1856 годзе адбылося новае засяленне вострава, на гэты раз таіцянамі і бунтаўшчыкамі з карабля «Баўнці», якія перасяліліся сюды з вострава Піткэрна. У лістападзе 1856 года Вялікабрытанія ўсталявала тут калонію, якая мела ўласны ўрад. У 1896 годзе аўтаномія калоніі была ліквідавана, а кіраванне востравам было перададзена губернатару Новага Паўднёвага Уэльса.

У 1914 годзе Норфалк быў перададзены Аўстраліі ў якасці залежнай тэрыторыі, а ў 1979 годзе востраў атрымаў шырокую аўтаномію.

Эканоміка правіць

 
Норфалк — прывабнае месца для турыстаў

Аснова эканомікі Норфалка — абслугоўванне турыстаў. Акрамя таго, прыбытак прыносіць выпуск паштовых марак вострава і продаж насення норфалкскай хвоі і пальмы кентыя[няпэўнае слова]. Сельская гаспадарка Норфалка практычна забяспечвае запатрабаванні жыхароў.

Транспарт правіць

На востраве адсутнічаюць чыгункі, аўтамагістралі, порты і гавані. «Норфалкскі Астраўны Аэрапорт» — адзіны аэрапорт на востраве. Працягласць дарог з цвёрдым пакрыццём — каля 80 км.

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Mien_Paij норфалкскай