Воты (ад лац.: votivus — ахвяра, прынашэнне па абяцанні) — ахвяраваныя рэчы рэлігійнага ўжытку, сасуды, статуэткі, зброя, таксама выявы частак чалавечага цела (сэрца, рука, нага, галава і г.д.) з каштоўнага металу, якія, як ахвяраванне, прымацоўваюцца да жывапіснай або скульптурнай выявы святога, за дапамогай да якога звяртаецца чалавек.

Воты каля абраза Маці Божай Кангрэгацкай, Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, Гродна

Традыцыя вядомая пачынаючы з часоў пячорнага чалавека да нашых дзён.

У археалогіі прынята адрозніваць закапаныя вотыўныя прадметы ад скарба: хоць яны маглі ўтрымліваць аднолькавыя рэчы, скарбы прызначаліся для адкопвання гаспадарамі ў будучыні, а дары багам — не.

Воты на вылячэнне правіць

 
Пінака, дар Асклепію з просьбай вылечыць нагу. I-II стст. н.э., Луўр

Воты на вылячэнне — дары з выявай хворага органа, якія прыносілі хворыя з просьбай аб вылячэнні ці ў падзяку за яго. Знешні выгляд вызначаўся прынцыпам падабенства.

 
Вотыўная карона вестгоцкага караля Рэкесвінта з гваразарскага скарбу, VII ст.

Шмат падобных матэрыяльных сведчанняў дайшло з часоў антычнасці. Вялікая калекцыя вотаў на вылячэнне, выкананых з гліны, дэманструецца ў музеі свяцілішча Асклепія ў Эпідаўры.[1] Цікавыя воты на вылячэнне ібераў, знойдзеныя ў гарачых крыніц[2].

Воты ў хрысціянстве правіць

У каталіцтве воты (лац.: ex-voto) прыносяць у дар храму або па зароку, або ў падзяку. У нашы дні, як правіла, гэта спецыяльныя таблічкі са словамі малітвы і падзякі, свечкі, кветкі, творы мастацтва (статуі і іх адзенне).

Прыклады вядомых ахвяраванняў: статуя жонкі Генрыха III, зробленая з золата і падораная Вэстмінстэру; васковы сокал, усталяваны Эдуардам I на грабніцу Св. Вульстана; рубін з дыяментам, якія ўпрыгожваюць грабніцу Томаса Бекета; шматлікія мыліцы, пакінутыя ў Лурдскім гроце.[3] У касцёлах невялікімі металічнымі вотамі могуць быць завешанымі цэлыя сцены.[4]

Звычай падвешваць дары на іконы сустракаецца і ў праваслаўі.[5] У прыватнасці, ім была ўспрынята ў язычніцтва традыцыя падвешвання вотаў на вылячэнне на цудатворныя іконы на ланцужках. Многія шанаваныя цудатворныя іконы маюць вотыўныя прывескі (часам ланцужкі і нацельныя крыжы, часам — выявы з каштоўных металаў вылечаных органаў).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5

Спасылкі правіць