Во́чны цвет[4] (Anagallis) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).

Вочны цвет

Вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) — тыпавы від рода.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anagallis L. (1753)

Сінонімы
  • Centunculus L.
  • Micropyxis Duby
Тыпавы від
Віды
Гл. таксама

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24042
NCBI  4336
EOL  38094
GRIN  g:595
IPNI  329605-2

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з галінастым распасцёртым ці ўзнятым сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, супраціўнае, найчасцей сядзячае. Кветкі звычайна адзіночныя на доўгіх кветаножках у пазухах лістоў, з кола- або лейкападобным чырвоным, блакітным ці белым вяночкам. Плод — шарападобная каробачка.

Арэал правіць

Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, як занесеныя ў Паўночнай Амерыцы; 1 від — у тропіках абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку як пустазелле на палях, агародах, пустках, каля дарог вочны цвет палявы (Anagallis arvensis) і вельмі рэдка як пустазелле, а таксама на сухіх схілах і ў хмызняках вочны цвет блакітны (Anagallis arvensis var. caerulea).

Значэнне правіць

Лекавыя (мачагонны, патагонны, жаўцягонны, слабільны сродак) і ядавітыя расліны. Садовыя формы некаторых відаў (напрыклад, гібрыдная буйнакветная) вырошчваюць у якасці дэкаратыўных.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Anagallis L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2012. Праверана 15 лютага 2012.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Очный цвет — род Anagallis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Anagallis (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 17 лютага 2012.
  • Анагаліс(недаступная спасылка). Энцыклапедыя дэкаратыўных садовых раслін. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 17 лютага 2012.