Воўкава (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Во́ўкава[1], таксама Волкава[2] (трансліт.: Voŭkava, руск.: Волково) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 49 км на паўночны захад ад Гарадка, 24 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 86 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе працякае рака Чарнаўка (прыток ракі Обаль). Праз вёску працякае ручай (прыток Чарнаўкі). На паўночным усходзе — участак лесу. На захадзе і поўначы тэрыторыя забалочана. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па дарозе Халамер’е Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель.

Вёска
Воўкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818013
Воўкава на карце Беларусі ±
Воўкава (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Воўкава (Гарадоцкі раён)
Воўкава (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Воўкава (Гарадоцкі раён)

Гісторыя правіць

У 2-й палове 18 стагоддзя вёска Ваўкі ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе ў маёнтку Халамер’е Казіміра Корсака. У 1795 годзе ў маёнтку Обаль малалетняга графа Станіслава Будзімскага, якое за нядоімку было забрана ў казну. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе ў войтаўстве Обальскіх. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці і сельскім таварыстве Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе было 80 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Гарадоцкім раёне. З 24 жніўня 1924 года ў Асіпоўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Працавалі кравецкая, плотніцкая, сталярная саматужныя майстэрні. З 5 снежня 1931 года ў Обальскім сельсавеце. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 5 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавета[3], да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Віраўлянскага сельсавета[4], да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсавета[5]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва правіць

  • 5 рэвізскі душ (1785)
  • 13 рэвізскіх душ (1795)
  • 27 рэвізскіх душ (1839)
  • 3 двары, 33 жыхары (1850)
  • 9 гаспадарак, 62 жыхары (1905)
  • 11 двароў, 62 жыхары (1920)
  • 12 двароў, 69 жыхароў (1926)
  • 28 жыхароў (1959)
  • 49 жыхароў (1970)
  • 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2000)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Во́лкава
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць