Воўчын

вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Во́ўчын[1] (трансліт.: Voŭčyn, руск.: Волчин) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Пульва. Адміністрацыйны цэнтр Воўчынскага сельсавета. Размешчаны за 55 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 10 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.

Вёска
Воўчын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
502 чалавекі (1992)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1631
Паштовы індэкс
225083
Аўтамабільны код
1
СААТА
1240817016
Воўчын на карце Беларусі ±
Воўчын (Беларусь)
Воўчын
Воўчын (Брэсцкая вобласць)
Воўчын

Гісторыя правіць

Упершыню Воўчын згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Берасцейскага павета, уладанне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандр Солтан, па смерці якога ў 1554 годзе мястэчка паводле спадчыны перайшло да яго сына Івана. У 1586 годзе Яраслаў Солтан, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут праваслаўную царкву ў гонар Святога Мікалая.

 
Феерверк у Воўчыне ў гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабелы з Флемінгаў, 1761

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 годзе ўзвялі першы драўляны касцёл. А. Гасеўскі і яго жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштаф атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі аказаліся зноў у адных руках.

У 1708 годзе Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казіміра Яна Сапегу і тэстаментам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і іншыя мужу. У 1710 годзе Казімір Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабеле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімір Сапега фундаваў узвядзенне ў Воўчыне палаца і адбудову знішчаных шведамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялян. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімір Чартарыйскі. яго дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1733). Каля 1738 года ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатр і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфедэраты забралі з мястэчка 7 гармат і шмат амуніцыі[2].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўчын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Берасцейскага павета Гродзенскай губерні. У 1828 годзе мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазней Марчэўскіх. У 1880-я тут было 102 двары, касцёл, царква, яўрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў воўчынскім касцёле адбылося пахаванне рэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу (у 1995 годзе перададзены Варшаўскай кафедры)[3].

У 1939 годзе Воўчын увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Перад вайной у вёсцы жыло 1180 чалавек у 196 дварах[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 года гітлераўцамі было спалена 6 дамоў, забіта 395 чалавек[4]. Станам на 1970 год тут было 162 двары, на 1992 — 193.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1830 — 539 муж., з іх духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 463, мяшчан-хрысціян і сялян 72, жабракоў 2[5]; 1885 — 804 чал.
  • XX стагоддзе: 1970 — 162 двары, 460 жыхароў; 1992 — 193 двары,502 чал.[6]

Інфраструктура правіць

У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Элеанора Чартарыйская на фоне палаца

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Галерэя правіць

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Wołczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 867.
  3. Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN(недаступная спасылка) (польск.)
  4. а б Волчин (руск.)
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  6. В. Міронаў, В. Шаблюк. Воўчын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 364.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць