Воўчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Во́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Воўчын.

Воўчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Воўчын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 140
Воўчынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Стаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Баршчэўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Пагубяцічы, Сегянеўшчына, Яцкавічы і хутары Ліскі, Ляшняны і Саколле)[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2140 чалавек[4], з іх 75,0 % — беларусы, 13,9 % — украінцы, 8,7 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.