Втачнік (славацк.: Vtáčnik) — горны масіў у цэнтральнай Славакіі вулканічнага паходжання, частка Славацкага Страдагор’я. Найвышэйшы пункт — гара Втачнік (1346 м). Втачнік падзяляецца на чатыры часткі:

  • Высокі Втачнік
  • Нізкі Втачнік
  • Жупкаўска Бразда
  • Рай
Втачнік
славацк. Vtácník
Краіна
Форма вулканашлакавы конус 
Апошняе вывяржэнненевядома 
Втачнік (Славакія)
Втачнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэрыторыі Втачніка знаходзіцца частка ахоўваемай прыроднай вобласці Понітрэ. Больш за палову тэрыторыі пакрыта пераважна дубова-букавымі лясамі, на схіле гары Втачнік знаходзіцца рэліктавы піхтавы гай, астатняе ў асноўным горныя лугі. Втачнік знаходзіцца ў басейнах рэкаў Грон і Нітра. Акрамя ахоўваемай прыроднай вобласці Понітрэ, на тэрыторыі Втачніка знаходзяцца меншыя ахоўваемыя рэзервацыі, напрыклад, Бухлаў-Жарнаў, Вялікі Врх, Кліча, Вялікая Скала і інш.

Спасылкі правіць