Вужыца

рака ў Беларусі

Ву́жыца (У́жыца[2]) — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Вужыца
Характарыстыка
Даўжыня 48 км
Басейн 350 км²
Расход вады 2,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Цятна
 • Вышыня 135,8[1] м
 • Каардынаты 55°59′24,36″ пн. ш. 28°16′57,77″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Месцазнаходжанне вёска Чыстаполле
 • Вышыня 100 м
 • Каардынаты 55°49′20,66″ пн. ш. 27°53′57,35″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Верхнядзвінскі раён
physical
Вужыца
Вужыца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 350 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Прытокі правіць

Справа: ручай Муквяціца. Злева: Бярозаўка, Свяціца

Агульнае правіць

Выцякае з возера Цятна за 1,2 км на ўсход ад вёскі Дубровы, вусце за 1 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск, прыкладна ў 1 км на захад ад вёскі Чыстаполле. Цячэ ў межах Асвейскай грады і Полацкай нізіны.

Даліна У-падобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—150 м), у асобных месцах адсутнічае. Рэчышча звілістае шырынёй 3—5 м.

Крыніцы правіць

  1. Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
  2. ЭПБ 1986.

Літаратура правіць

  • Бычук С. Ф. У́жыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 154. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • У́жыца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 372—373. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10—11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць