Вузкакалейная чыгунка

Вузкакалейная чыгунка, або вузкакалейка — чыгунка з шырынёй каляі меней за 1435 мм.

Вузкакалейны паравоз у Бельгіі.

У Беларусі ёсць вузкакалейныя чыгункі з шырынёй каляі 750 мм.

Рухомы склад такіх чыгунак шэрагам параметраў несумяшчальны з чыгункамі звычайнай каляі (г. зн. тэхнічныя праблемы не вычэрпваюцца заменай вазкоў). Звычайна вузкакалейкамі называюць чыгункі з шырынёй каляі 600—1200 мм; чыгункі з меншай шырынёй каляі называюць мікракалейкамі, а таксама дэкавількамі, што не заўсёды слушна. Дэкавілеўская каляя — каляя шырынёй 500 мм.