Вулканічны попел

Вулканічны попел — адзін з прадуктаў драбнення магмы. Складаецца з частак пылу і пяску менш за 2 мм у дыяметры. Узнікае ў працэсе вывяржэння вулканаў, калі ён выкідваецца ў паветра, а затым асядае на зямлі. Можа доўгі час знаходзіцца ва ўзважаным стане ў атмасферы, выклікаючы такія з’явы як гало. Пасля вывяржэння попел разносіцца ў атмасферы на даволі значныя адлегласці, напрыклад падчас вывяржэння вулкана Кракатаў ў Інданезіі ў 1883 годзе воблака неаселага вулканічнага попелу абляцела зямны шар два разы. Вулканічны попел небяспечны для авіяцыі.

Выкід вулканічнага попелу. Вулкан Кліўленд, Аляска