Вуліца Дзяржынскага (Брэст)

Вуліца Дзяржынскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.

Дзяржынскага
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 1 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пачала забудоўвацца ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да 1921 года — Крывая, у часы Польскай Рэспублікі — Пярацкага, названая так у гонар польскага палітычнага дзеяча[ru]. У 1940 годзе атрымала імя Ф. Э. Дзяржынскага. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі вуліца знаходзілася на тэрыторыі Брэсцкага гета і насіла назву Крумэштрасэ, пасля вызвалення Беларусі зноў Дзяржынскага[1].

Размяшчэнне правіць

Да скрыжавання з вул. Савецкай арыентавана з захаду на ўсход, пасля — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж праспектам Машэрава і вуліцай Будзённага, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Леніна, перасякае вуліцы Карла Маркса і Савецкіх Пагранічнікаў, 17 верасня, Савецкую (у пешаходнай частцы), Куйбышава, Карбышава, завяршаецца тупіком у глыбіні квартала. Даўжыня вуліцы складае каля 1 км.

Забудова правіць

 
Дом на скрыжаванні з вуліцай 17 верасня (№ 29)
 
Дом № 34 на скрыжаванні з вуліцай 17 верасня

Зноскі

Спасылкі правіць