Вуліца Захарава (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Захарава — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар Івана Антонавіча Захарава (1898—1944), дзяржаўнага дзеяча БССР.

Вуліца Захарава
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Гістарычны раён Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка
Працягласць 1880 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Перамогі,
Пралетарская
Аўтобусныя маршруты 18, 26, 37, 39
Назва ў гонар Іван Захараў[d]
Паштовы індэкс 220034, 220088
Код вуліцы 278[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На вуліцы знаходзяцца Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, адміністрацыя Партызанскага раёна Мінску, установы міністэрстваў сувязі і інфармацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, нацыянальнага статыстычнага камітэта, навукова-педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі, прамысловыя прадпрыемствы (хладакамбінат, дрэваапрацоўчае прадпрыемства). Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінску.[2]

Гісторыя правіць

Да 1947 года частка сённяшняй вуліцы Захарава ад перакрыжавання з вуліцай Румянцава і да чыгункі на Смаленскай вуліцы называлася Правіянцкая.[3] Сваю назву вуліца атрымала з-за таго, што злучала цэнтр Мінску з ваеннымі правіянцкімі складамі, што размяшчаліся каля чыгункі.[4]

на карце Мінску 1858 года менавіта па лініі, па якой пазней ішла Правіянцкая вуліца, праходзіла мяжа гораду.[5] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[6] Асаблівасцю яе геаметрыі было тое, што Правіянцкая вуліца ішла не па простай лініі, а па зламанай: з выгібам на перакрыжаванні з Вясёлай (Першамайскай) вуліцай.

На пачатку XX стагоддзя вуліца ўяўляла сабой практычна ўскраіну гораду — ціхая вуліца з невялікімі драўлянымі забудовамі, якія танулі ў зеляніне прыдарожных клёнаў і садоў.[7]

На Правіянцкай вуліцы жыў вядомы мінскі журналіст і пісьменнік Дарафей Бохан, які ў 1907 годзе ўзначаліў рэдакцыю ліберальнай газеты «Голос провинции».[7]

Зімою 1925 года газета «Звязда» паведаміла, што на Правіянцкай вуліцы адчыніўся дом для беспрытульных дзяцей. У доме знайшлі прытулак 82 дзіцяці, якія згубілі сваіх бацькоў у часы грамадзянскай вайны.[7]

У 1920-я — 1930-я гады на Правіянцкай, удалечыні ад шумнага цэнтра, жылі беларускі пясняр Янка Купала, пісьменнік Змітрок Бядуля, кампазітар Ісак Любан, камандзір 39-га кавалерыйскага палку, будучы легендарны савецкі маршал Георгій Жукаў.[7]

Спадарожнік па Мінску (1930 г.) пазначае, што на вуліцы знаходзілася база Саюзу жыллёвай кааперацыі Беларусі «Белжылсаюз». Дом, дзе знаходзілася база, не пазначаны, адно прыгадваецца — насупраць свінарніка.[8] Пачыналася ж вуліца ад лячэбніцы Чырвонага Крыжу.[9]

Па непацверджаных афіцыйнымі дакументамі звестках, у пачатку 1940-х гадоў на Правіянцкай вялося будаўніцтва трамвайнай лініі. Падчас вайны недабудаваная лінія была цалкам знішчаная.

Правіянцкая вуліца была сярод цэнтральных вуліц Мінску, якія найбольш пацярпелі ад налётаў нямецкай авіяцыі ў першыя дні вайны.[10] Участак вуліцы ад Чырвонай да Першамайскай падчас вайны быў разбураны.[11]

Падчас вайны раён Правіянцкай вуліцы быў зонай актыўных дзеянняў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Кедышкі.[12]

Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала 27 мая 1947 года ў гонар савецкага партыйнага дзеяча і кіраўніка партызанскага руху, намесніка кіраўніка ўраду БССР у 19381941 гадах Івана Захарава, які загінуў у гады вайны.[13][14]

Вуліца Захарава распачыналася ад Чырвонай вуліцы, ішла праз Круглую плошчу і заканчвалася ля чыгункі на Смаленскай вуліцы. У 1950-х гадах вуліца была пашырана, распачалося новае будаўніцтва. Да пачатку 1970-х гадоў твар гэтай часткі Мінску змяніўся непазнавальна.[7]

У 1983 годзе частка вуліцы Захарава ад Чырвонай вуліцы і да плошчы Перамогі (тады яшчэ — Круглай плошчы) стала часткай новастворанай вуліцы Кісялёва. Ад гэтага часу нумерацыя збудаванняў на вуліцы Захарава пачынаецца з лічбы 17.

Размяшчэнне правіць

Цяперашняя даўжыня — 1880 м. Перасякаецца з вуліцай Румянцава, завулкамі Ваенным і Бранявым, вуліцамі Першамайскай, Азгура, Слясарнай, Саламянай, Андрэеўскай і Смаленскай.

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

 
Дом № 17
Першы будынак на ўсходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, дугападобны з бакавымі крыламі, 128-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 9037 кв.м. Дом мае падвойную нумерацыю — пр. Незалежнасці 40. Даваенная пабудова дому распачалася ў 1939 годзе. Архітэктары Р.Столер і М.Бакланаў. Цяперашні будынак пабудаваны ў 19471948 годзе на аснове аднаўлення моцна пашкоджанага ў час вайны будынку. Архітэктар адноўленага будынка А.Брэгман. Фасадныя плоскасці падзеленыя на два ярусы шырокім поясам паміж першым і другім паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна. Верхні — падзелены раўнамернымі радамі проставугольных вокнаў і расчлянёны па вертыкалі падвойнымі лоджыямі. Вертыкальнае чляненне фасаду падкрэслена развітымі ліштвамі. Фасад завершаны балюстрадай. Дом занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У будынку размяшчаюцца кавярні «Бярозка»[16] і «Vogue Café»[17], а таксама філіял № 12 МТБанка.
 
Дом № 19
Пяціпавярховы, 41-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3734 кв.м. Пабудаваны ў 1955 годзе. На рагу вуліц Захарава і Румянцава на першым паверсе дому размяшчаецца рэдакцыя газеты (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова) «Літаратура і Мастацтва».[18]
 
Дом № 21
 
Дом № 23
Чатырохпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4746 кв.м. Пабудаваны ў 1956 годзе. На рагу вуліцы Захарава і Ваеннага завулку на першым паверсе дому размяшчаецца аптэка № 18 УП «Белфармацыя»[19]
 
Дом № 25
Пяціпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1727 кв.м. Пабудаваны ў 1956 годзе. У гэтым доме жылі вядомы беларускі скульптар, народны мастак БССР Аляксей Глебаў і славуты беларускі батанік, акадэмік АН БССР Мікалай Смольскі. У іх гонар на фасадзе дома ўсталяваныя мемарыльныя дошкі.
 
Дом № 27
Чатырохпавярховы, 32-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3799 кв.м. Пабудаваны ў 1954 годзе. У гэтым доме жылі славутая оперная спявачка, народная артыстка Беларусі і СССР Ларыса Александроўская і вядомы беларускі медык Мікалай Філіповіч. У іх гонар на фасадзе дому ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі.
  • № 29 — Жылы чатыропавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом № 42), якая пазасталася пасля вайны.
  • № 29а — Двухпавярховы, 16-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 682 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.
  • № 31  — Будынак (1950-я) —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000314шыфр 713Г000314
Чатырохпавярховы офісны будынак. У доме размяшчаюцца Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, галоўныя статыстычныя ўправы гораду Мінску і Мінскай вобласці, Мінскі абласны аграпрамысловы саюз, рэстарацыя «Casa Augustin Lopez»[20]
  • № 33 (вул. Першамайская, 13) — Пяціпавярховы, 61-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 кв.м. У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуда БССР Ул. Кароль.[7]


  • № 61 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Плошча кватэраў — 2795 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому размяшчаецца вінная крама «Бардо».[24]
  • № 63 — Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2004 годзе.
  • № 63а — Пяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1963 годзе.
  • № 65/1 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2760 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. З боку вуліцы на першым паверсе дому размяшчаецца салон прыгажосці «Ізумі».[25]
  • № 67/1 — Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2006 годзе.


  • № 67/2 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3044 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому з боку вуліцы знаходзіцца аптэка «Фармацыя № 47».[26]
  • № 69 — Пяціпавярховы, 90-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5232 кв.м. Пабудаваны ў 1968 годзе.
  • № 73а — Трохпавярховы офісны будынак. Тут знаходзіцца рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцанзаваных відаў дзейнасці міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.[27]
  • № 77а — Пяціпавярховы цагляны жылы дом. Пабудаваны пад канец 1960-х гадоў.
  • № 87 — Аднапавярховы цагляны будынак. Тут знаходзіцца адміністрацыя філіяла № 1 дрэваапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Мінскдрэў»[28].

Цотны бок правіць

 
Дом № 22
Першы будынак на заходнім баку вуліцы. Чатырохпавярховы Г-падобны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў. Дом мае падвойную нумерацыю — пр. Незалежнасці 38. Вуглавая частка будынку завершана невысокай вежачкай з увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Высокія арачныя праёмы аформлены дэкарыраванымі парталамі. Над імі картуш з датай пачатку будаўніцтва. Верхні ярус вуглавой часткі вырашаны трохкалонным порцікам з балюстраднай агароджай. Фасады паміж трэцім і чацвёртым паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам. Прасценкі ў верхнім ярусе аздоблены рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў і медальёнаў. Завершаны фасады шматслойным карнізам з дэнтыкуламі. Дом занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У доме размяшчаюцца хлебная крама «Каравай»[29], аптэка «Інтэр-Інн № 2»[30], прадстаўніцтва авіякампаніі «Austrian Airlines» у Беларусі[31], вясельны салон «Gala».[32]
 
Дом № 24
Чатырохпавярховы, 57-кватэрны, Г-падобны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4479 кв.м. Пабудаваны ў 1955 годзе. Архітэктар М. Баршч. Занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У доме размяшчаюцца Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане, агенцтва нерухомасці «Юрвест», турыстычная фірма «Прэміа»[33], салон-цырульня «Рабеус».
Двухпавярховы асабняк. Пабудаваны ў 1956 годзе. Прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.[15] Тут таксама размяшчаецца пасольства Мальтыйскага ордэна. Ад 1992 да паловы 90-х гадоў тут знаходзілася сядзіба Польскага народнага ўніверсітэта ў Мінску.
  • № 34 — Двухпавярховы жылы дом.
  • № 36 — Двухпавярховы дом. У 19241926 гадах у доме, які знаходзіўся на гэтым месцы і па гэтым адрасе, жыў Янка Купала.[35] Цяпер у ім размяшчаецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы».
  • № 38 — Двухпавярховы жылы дом.
  • № 40 — Чатырохпавярховы жылы дом.


  • № 42 — Чатырохпавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом № 29), якая пазасталася пасля вайны. Цяпер тут размяшчаецца Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі, інстытут ацэнкі нерухомасці і іншыя арганізацыі і ўстановы.
  • № 44 (вул. Першамайская, 11) — будынак (1950-я) —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000315шыфр 713Г000315
Чатырохпавярховы шасціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г».
  • № 46 — Трохпавярховы дом, які сваім доўгім бокам стаіць уздоўж Першамайскай вуліцы. У ім размяшчаецца адміністрацыя УП «Мінскі холадакамбінат № 1».[36]
  • № 50д — Трохпавярховы офісны дом. У ім размяшчаецца медыцынскі цэнтр «VIP Baby».[37] і аддзяленне ЗАТ «Альфа-Банк».
  • № 50в — Чатырнаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2002 годзе.
  • № 52/1 — Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1966 годзе. Тут размяшчаецца Мінская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі.[38] Цяпер будынак знаходзіцца ў стадыі мадэрнізацыі.
  • № 52/2 — Трохпавярховы будынак. Тут размяшчаецца 9-я стаматалагічная паліклініка.[39]
  • № 54 — Дзевяціпавярховы, 125-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 10785 кв.м. Пабудаваны ў 1974 годзе.
  • № 56 — Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. Гэты дом быў першым з шэрагу будынкаў, што ў 1970-х гадах утварылі мікрараён паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, які атрымаў у народзе назву «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў» і «Царскае сяло».[40]


  • № 58 — Шматпавярховы будынак гімназіі № 7 (да 1991 года — сярэдняя школа № 54). Пабудаваны ў 1976 годзе.[41] Архітэктары Л. Гельфанд і Ю. Кустоў. Будынак лічыцца помнікам савецкай архітэктуры, архітэктурнае рашэнне якога заснаванае на выкарыстанні складанага рэльефу мясцовасці.[7]
  • № 60 — Шасціпавярховы будынак. Мае падвойную нумерацыю: таксама — вул. Саламяная 13. Раней тут размяшчалася сярэдняя школа № 54. З 1977 года — месца знаходжання УП «Мінскметрабуд». Зараз ідзе рэканструкцыя будынку.[42]
  • № 62 — Двухпавярховы Н-падобны будынак. Тут размяшчаецца дзіцячы садок № 260.
  • № 64 — Дзевяціпавярховы, 231-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12114 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе.
  • № 68 — Двухпавярховы Н-падобны будынак. Пабудаваны адначасова і па аднолькавым праекце з домам па Захарава 62. Цяпер тут размяшчаецца пасольства Літвы. Раней у будынку быў дзіцячы садок.
  • № 72 — Дзевяціпавярховы, 108-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 7401 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе.
  • № 74 — Пяціпавярховы, 124-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 6670 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе.
  • № 76 — Пяціпавярховы цагляны офісны будынак. Тут знаходзіцца навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь.[43]
  • № 104 — Двухпавярховы офісны будынак. Тут знаходзяцца шэраг прадпрыемстваў па гандлі аўтазапчасткамі і рамонце аўтамабіляў, а таксама саўна-люкс НАК «Карсар».[44]


Сквер Сымона Балівара правіць

 
Уваход у сквер

Сквер мае трохвугольную форму і размяшчаецца паміж вуліцамі Захарава, Першамайскай і Мінскім інструментальным заводам. Плошча сквера складае 2,2 га. Імя Сімона Балівара скверу нададзена ў ліпені 2008 года. З гэтай просьбай у Мінгарвыканкам звярнулася пасольства Венесуэлы[7][45].

Мемарыяльныя дошкі правіць

Зноскі правіць

  1. Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
  2. У Мінску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы. telegraf.by (3 лістапада 2013).
  3. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.
  4. Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў XIX — пачатку XX стагоддзя(недаступная спасылка). Беларускі калегіум (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 7 ліпеня 2017.
  5. Старая карта Мінску —1858(недаступная спасылка). karty.by (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
  6. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. а б в г д е ё ж Вуліца Захарава. Твая сталіца — Мінск (15 жніўня 2012).
  8. Спадарожнік па Мінску 1930(недаступная спасылка). pravapis.org (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
  9. План Мінску 1934. karty.by (14 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  10. Варанкова, Ірына. Мінская эпапея. Чэрвень 1941.. Беларуская думка, №6,7/2011 (17 жніўня 2012).
  11. И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Артыкул «Вуліца Захарава» // Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданне. — Мінск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 174. — 467 с.
  12. Шчарбакоў, А.. Важак «Андрушы». Маладая гвардыя (17 жніўня 2012).
  13. Сацукевіч, Іван. Назвы вуліц і плошчаў Мінска як гісторыка-культурная спадчына(недаступная спасылка). Форум за незалежнасць (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
  14. Гэты дзень у гісторыі. Беларусь сегодня (17 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  15. а б в г Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
  16. Кавярня-рэстаран «Бярозка»(недаступная спасылка). relax.by (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2017.
  17. Клюшкіна, Вольга. Vogue-Café(недаступная спасылка). relax.by (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2008. Праверана 7 ліпеня 2017.
  18. Ракіцкі, Вячаслаў. Мінск, вуліца Захарава, 19. 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (14 жніўня 2012).
  19. Аптека №18 УП БелФармация(недаступная спасылка). infocom.by (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
  20. Дом Аўгусцін Лопэз — іспанскі рэстаран-клуб (сайт рэстарацыі)(недаступная спасылка) (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 7 ліпеня 2017.
  21. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  22. Зайцаў, Аляксандр. МЦК «Белтэлекама» - фотасправаздача. electroname.com (16 жніўня 2012).
  23. Навукова-педагагічная бібліятэка (сайт бібліятэкі)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 5 лютага 2022.
  24. Вінная крама «Бардо»(недаступная спасылка). mogu.by (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
  25. Салон «Ізумі» (сайт установы)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2017.
  26. Аптэка «Фармацыя №47». ato.by (16 жніўня 2012).
  27. Рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцанзаваных відаў дзейнасці МНС Беларусі (сайт установы)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 7 ліпеня 2017.
  28. ААТ «Мінскдрэў» (сайт прадпрыемства) (16 жніўня 2012).
  29. Крама «Каравай» (старонка крамы)(недаступная спасылка) (17 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2011. Праверана 7 ліпеня 2017.
  30. Аптэка «Інтэр-Інн №2» (старонка аптэкі)(недаступная спасылка) (17 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2013. Праверана 7 ліпеня 2017.
  31. Прадстаўніцтва авіякампаніі «Austrian Airlines» у Беларусі. belarusinfo.by (17 жніўня 2012).
  32. Вясельны салон «Gala» (сайт фірмы) (17 жніўня 2012).
  33. Турфірма «Прэміа»(недаступная спасылка). holiday.by (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 7 ліпеня 2017.
  34. Пасольства ФРГ (сайт пасольства)(недаступная спасылка) (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
  35. Мінскія адрасы Янкі Купалы(недаступная спасылка). kupala-museum.iatp.by (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2008. Праверана 7 ліпеня 2017.
  36. Мінскі холадакамбінат №1 (сайт прадпрыемства)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
  37. Медыцынскі цэнтр для дзяцей «VIP Baby»(недаступная спасылка). mogu.by (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
  38. Мінская гарадская станцыя хуткай дапамогі (сайт установы) (16 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  39. 9-я стаматалагічная паліклініка (сайт установы) (16 жніўня 2012).
  40. Мінск слэнгавы(недаступная спасылка). pravapis.org (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2014. Праверана 7 ліпеня 2017.
  41. Гімназія №7 (сайт установы)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
  42. УП «Мінскметрабуд» (сайт прадпрыемства)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
  43. Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь (сайт установы)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
  44. сауна-люкс НАК «Карсар» (старонка ўстановы) (17 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
  45. Вынесет ли Боливар Минск?. livejournal.com (16 жніўня 2012).
  46. а б в г Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць