Вуліца Каліноўскага (Гродна)

вуліца ў Гродна

Вуліца Каліноўскага — адна з галоўных магістралей ў паўночна-заходняй частцы горада Гродна. Названа ў гонар аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў К. Каліноўскага. Працягласць вуліцы каля 2000 метраў.

Вуліца Каліноўскага
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Назва ў гонар Кастусь Каліноўскі

Апісанне правіць

Пачынаецца ад вуліцы М. Горкага, перасякае вуліцу Серафімовіча, блукае па раёне былой вёскі Пярэселка (дарога ўтварае сапраўдны серпантын са шматлікімі паваротамі, рух абмежаваны хуткасцю 40 км/г). Пасля скрыжавання з вуліцамі Паўлава-Будаўнікоў рух зноў дзвухпалосны, забудова пяці-, дзевяціпавярховая. Сканчваецца вуліца на скрыжаванні з вуліцай Болдзіна-Фестывальная, упіраючыся ў лясны масіў Пышкі.

Гісторыя правіць

Пачала забудоўвацца ў пачатку XX стагоддзя сядзібнай драўлянай забудовай. У польскі час таксама мела назву імя К. Каліноўскага. У пачатку вуліцы да сярэдзіны 1950-х гг. існавалі Новыя Яўрэйскія могілкі, на якіх была магіла яўрэйскага паэта Л. Найдуса і на якіх хавалі забітых яўрэяў з Гродзенскага гета. У пачатку 1960-х гг. могілкі былі знішчаны (частка пліт пайшла на выраб помніка Леніну, а іх месцы ў 1963 годзе з’явіўся стадыён «Чырвоны Сцяг»). Насупраць стадыёна ў 1967 годзе была пабудавана шасціпавярховая гасцініца «Беларусь». У 1960-70-х гадах пашырэннэ вуліцы ішло за кошт сядзібнай забудовы. У канцы 1970 — сярэдзіне 1980-х вуліца пашыралася шматпавярховымі будынкамі з няцотнага боку (дамы № 57-73 так званай чэшскай планіроўкі), насупраць якіх планавалася пабудаваць вучэбны комплекс Гродзенскага ўніверсітэта, але план не быў выкананы і доўгі час на гэтым месцы заставалася пустоша. У канцы 2000 гадоў на цотным боку былі дабудаваны шматпавярховыя жылыя дамы (№ 50 і № 56-62). Шматпавярховае будаўніцтва працягваецца і ў наш час.

Літаратура правіць

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі правіць