Вуліца Кірыла і Мяфодзія (Мінск)

Вуліца Кіры́ла і Мяфо́дзія (раней Вялі́кая Бернардзі́нская, Манасты́рская, Баку́ніна) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска.

Кірыла і Мяфодзія
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Гістарычны раён Верхні Горад
Працягласць 190 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга (150 м)
Ранейшыя назвы Вялікая Бернардзінская,
Манастырская,
Бакуніна
Назва ў гонар Кірыл і Мяфодзій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Вуліца размешчана ў гістарычным Верхнім горадзе. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пачынаецца ад плошчы Свабоды, спускаецца ў бок р. Свіслач да скрыжавання з вуліцай Зыбіцкай.

Гісторыя правіць

 
Вуліца ў 1918 годзе

Вуліца з’яўляецца адной з найстарэйшай у Мінску[1]. На тэрыторыі комплексу манастыра бернардзінцаў, у раёне вуліцы Кірыла і Мяфодзія у 20102013 гады актыўна праводзіліся археалагічныя працы, падчас якіх быў выяўлены ўчастак вуліцы, якая з XIXII стагоддзяў праходзіла ад Свіслачы ў бок Бернардзінскага кляштара, дзякуючы чаму было ўдакладнена месцазнаходжанне пасада старажытнага Менска — тэрыторыі, дзе жылі рамеснікі, гандляры. Таксама былі знойдзены рэчы XIXIV стагоддзяў[1].

Першыя вядомыя пабудовы адносяцца да пачатку XVI стагоддзя, калі забудоўваўся раён Верхняга горада[2]. Гістарычная назва вуліцы — Вялікая Бернардзінская, у 18661922 гадах называлася Манастырскай, паводле знаходжання на вуліцы рэлігійных пабудоў[3].

У 1893 годзе па вуліцы была пракладзена лінія конкі. У 1922 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага рэвалюцыянера-анархіста Міхаіла Аляксандравіча Бакуніна.

 
Конка. 1927
 
Трамвай рухаецца з вуліцы Бакунінскай (сёння вул. Кірыла і Мяфодзія) па Новым мосце цераз Свіслач. Восень 1929 года.
 
Касцёл Св. Іосіфа і кляштара бернардзінцаў

У 1929 годзе замест конкі праклалі першую ў горадзе лінію трамвая, якую запусцілі ў ноч 8 на 9 кастрычніка. Трамвай рухаўся з вуліцы Бакунінскай (суч. Кірыла і Мяфодзія) па даўнім маршруце конкі, па драўляным Новым мосце цераз р. Свіслач (не захаваўся)[4]. Пасля войны каля гэтага моста немцаў прымусілі вырыць вялікую яму. Затым перад ёй расстралялі каля 70 фашыстаў, пахаваных у выкапанай яме. У 1956 годзе лінія трамвая на вуліцы была ліквідавана.

У 1990 годзе была перайменавана гонар асветнікаў і стваральнікаў славянскага пісьма братоў Кірыла і Мяфодзія.[1].

Забудова правіць

 
Вуліца з боку пл. Свабоды

Няцотны бок правіць

 
Флігель кляштара бернардзінак

Цотны бок правіць

 
Жылы корпус былога кляштара бернардзінцаў
 
Флігель былога кляштара бернардзінцаў
 
Музей мінскай конкі

Зноскі

  1. а б в Улица Кирилла и Мефодия. Улицы города. Минск старый—новый. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  2. Вуліца Кірыла і Мяфодзія(недаступная спасылка). Гісторыя цэнтра. КУП «Мінская Спадчина». Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  3. Вуліца Кірыла і Мяфодзія(недаступная спасылка). Гісторыя цэнтра. КУП «Мінская Спадчина». Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  4. С. Крапивин. Трамвай "в часы, известные одним посвященным". TUT.BY (8 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 26 студзеня 2013.

Спасылкі правіць