Ву́ткі[1] (трансліт.: Vutki, руск.: Утки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. У 2012 годзе 5 двароў, 7 жыхароў.

Вёска
Вуткі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
5
Насельніцтва
7 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Вуткі на карце Беларусі ±
Вуткі (Беларусь)
Вуткі
Вуткі (Мінская вобласць)
Вуткі

Гісторыя правіць

Паселішча вядомае з 1789 года. Як вёска ў маёнтку Спягла ва ўласнасці Алаізія Сулістроўскага.

У пачатку XX стагоддзя 111 жыхароў, з іх 55 мужчын. Ім належала 61 дзесяціна зямлі.

У 1931 годзе — вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа; 18 двароў, 86 жыхароў. З 1932 года ў гміне Войстам[2].

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

У 1950 годзе ўтворана вытворчая брыгада калгаса імя Калініна (з 1957 года — «Рассвет»). Цэнтр калгаса — вёска Іжа.

У 2003 годзе 6 двароў, 12 жыхароў[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 63.
  3. Нарачанка і яе берагі 2013, с. 354—355.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць