Выбарчая акруга — тэрыторыя, ад якой выбаршчыкамі выбіраецца дэпутат (дэпутаты) прадстаўнічага органа або выбарная службовая асоба (выбарныя службовыя асобы).

Выбары прэзідэнта краіны праводзяцца па адзінай выбарчай акрузе, якая складае ўсю тэрыторыю гэтай краіны.

Як правіла, толькі выбаршчыкі, якія пражываюць у межах выбарчай акругі, могуць галасаваць на выбарах, якія там праводзяцца.

Віды выбарчых акруг правіць

Вылучаюць наступныя віды выбарчых акруг:

  • адзіная выбарчая акруга — выбарчая акруга, якая ўключае ў сябе ўсю тэрыторыю, ад якой абіраецца службовая асоба альбо на якой праводзяцца выбары ў прадстаўнічы орган па прапарцыйнай выбарчай сістэме па спісах кандыдатаў;
  • аднамандатная выбарчая акруга — выбарчая акруга, ад якой абіраецца адзін дэпутат, пры гэтым галасаванне можа быць арганізавана па мажарытарнай выбарчай сістэме адноснай большасці ці абсалютнай большасці;
  • шматмандатная выбарчая акруга — выбарчая акруга, у якой абіраюцца некалькі дэпутатаў, і за кожнага з іх выбаршчык галасуе персанальна, пры гэтым галасаванне можа быць арганізавана па блокавай сыстэме, сістэме абмежаванага вотуму, сістэме адзінага неперадавальнага голаса.

Гл. таксама правіць