Выбух — фізічны ці/і хімічны хуткабежны працэс з вылучэннем значнай энергіі ў невялікім аб’ёме за кароткі прамежак часу, які прыводзіць да ўдарных, вібрацыйных і цеплавых уздзеянняў на навакольнае асяроддзе і да высакахуткаснага пашырэння газаў. Пры хімічным выбуху, акрамя газаў, могуць утварацца і цвёрдыя высокадысперсныя часціцы, завісь якіх завуць прадуктамі выбуху.

Дэманстрацыйныя наземныя выбухі. Авіяшоў на базе Мірамар, Сан-Дыега, ЗША

Выкарыстанне правіць

Тэхналогіі на аснове выбуховых працэсаў прымяняюцца ў ваеннай справе, на выбуху заснавана дзеянне боепрыпасаў.

Мірныя тэхналогіі ўключаюць у сябе разбурэнне канструкцый накіраваным выбухам, зварку выбухам, выбухны сінтэз матэрыялаў, здабычу карысных выкапняў і інш.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць