Выдуманыя мовы - мовы, на якіх размаўляюць героі мастацкай літаратуры ці кінафільмаў, а таксама слэнг, прыдуманы аўтарам для сваіх герояў. На такіх мовах размаўляюць людзі будучыні, іншапланецяне ці выдуманыя істоты. Таксама, выдуманымі з'яўляюцца штучныя мовы, прыдуманыя для лінгвістычных праектаў альтэрнатыўнай гісторыі ці выдуманых літаратурных сусветаў. На выдуманыя мовы ўплываюць культура, тэхналогія і іншыя бакі жыцця выдуманых носьбітаў, і, (калі носьбіты не з'яўляюцца людзьмі) таксама іх біялогія, напрыклад структура органаў мовы. У асобных выпадках выдуманыя мовы, ужывальныя ў мастацкай літаратуры ці фільмах - прафесіянальна выдуманымі мовамі, але гэта магчыма канфліктуе з іншай магчымасцю ужывання гэтага тэрміна - мовай выдуманай прафесійным лінгвістам. Фактычна, большасць з выдуманых моў з мастацкіх твораў, фільмаў, тэлешоу і г. д. створаны не прафесійнымі філолагамі, а аматарамі; мовы Дж. Р. Р. Толкіна і Клінганская мова з'яўляюцца выключэннем. Значная большасць з выдуманых моў не ўжываецца ў фантастычных творах, але выкладзены сваімі стваральнікамі ў сеціве ці проста захаваныя дзеля забавы сваіх аўтараў, без якога-небудзь выдання. Асобныя выдуманыя мовы маюць мінімум граматыкі і слоў, толькі каб прапанаваць нейкую магчымасць іх існавання у сусвеце фантастычнага твора; іншыя мовы іх аўтары распрацоўваюць да такога стана, што яны становяцца прыгоднымі для паўсядзённага ўжытку. Выдуманыя мовы, маючыя гісторыю - гэта мовы, якія маюць выдуманую гісторыю і развіццё з нейкай старажытнай мовы. Існуюць нават выдуманыя моўныя сем'і (як, напрыклад, эльфійскія мовы Толкіна).

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць