Вэ́лта Э́йнаўна Ві́лціня (лат.: Velta Vilciņa, сапраўднае імя — Аўсма; 13 снежня 1928 — 8 студзеня 1995) — латышская савецкая балерына, харэограф і балетны педагог. Народная артыстка СССР (1965). Народны артыст СССР (1965).

Вэлта Вілціня
лат.: Velta Vilciņa
Дата нараджэння 13 снежня 1928(1928-12-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1995(1995-01-08) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Латвіі Латвія
Адукацыя
Прафесія балерына, харэограф, палітык, балерына, балетны педагог
Тэатр
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1967 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1956
Народны артыст СССР— 1965

Біяграфія правіць

Вэлта Вілціня нарадзілася 13 снежня 1928 года[2] ў мястэчку Упэсгрыва, цяпер у Мэрсрагскім краі Латвіі.

У 1948 годзе скончыла балетную студыю пры Рыжскім тэатры оперы і балета (педагог І. Стродэ). У 19491973 гадах салістка гэтага тэатра.

У 1956 і 1958  годзе выступала на сцэне Вялікага тэатра (партыі Зарэмы і Джульеты), уваходзіла ў гэтыя гады ў склад яго трупы падчас гастроляў тэатра ў Лондане і Бруселі[3].

З 1968 года педагог-рэпетытар Рыжскага тэатра оперы і балета.

Член КПСС з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 7-га склікання і Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання[3].

Памерла 8 студзеня 1995 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках.

Творчасць правіць

Сярод партый: Баранеса («Саета свабоды» А. Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А. Калніньша, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль[ru]» A. Адана), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. БізэР. Шчадрына) і інш.

Зноскі

  1. Вилцинь Велта Эйновна / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Театральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссер
  3. а б Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 5. Вешин — Газли. 1971. 640 стр., илл.; 38 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць