Вэстмінстэрскае абацтва

Саборная царква Святога Пятра ў Вэстмінстэры, амаль заўсёды званая Вэстмінстэрскае абацтва — гатычная царква ў Вэстмінстэры (Лондан), на захад ад Вэстмінстэрскага палаца. Будавалася з перапынкамі з 1245 па 1745 гады, але аблічча захоўвае гатычнае. Традыцыйнае месца каранацыі манархаў Вялікабрытаніі і пахаванняў манархаў Англіі. Нараўне з блізкай царквой Сент-Маргарэт абацтва прылічаны да Сусветнай спадчыны.

Славутасць
Вэстмінстэрскае абацтва
англ.: Westminster Abbey
51°29′58″ пн. ш. 0°07′39″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства і каталіцтва
Епархія Вэстмінстэрская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і готыка
Першае згадванне 960
Дата заснавання X стагоддзе і 1540
Сайт westminster-abbey.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са сваімі аднолькавымі квадратнымі вежамі і ажурнымі аркамі гэта старажытнае англійскае абацтва ў гатычным стылі з’яўляецца адным з яркіх прыкладаў сярэднявечнай царкоўнай архітэктуры. Але для англічан яно з’яўляецца значна большым: гэта свяцілішча нацыі, сімвал усяго, за што змагаліся і змагаюцца брытанцы, і тут знаходзіцца тое месца, дзе была каранавана вялікая частка кіраўнікоў краіны, многія з якіх пахаваныя тут жа.

Гісторыя правіць

Эдуард Спавяданік заснаваў бенедыктынскае абацтва ў 1065 годзе на гэтым месцы, з відам на плошчу Парламента. Меркавана, першым англійскім каралём, які каранаваўся тут, быў Гаральд, ў студзені 1066 года. Вільгельм Заваёўнік, які разграміў яго ў бітве пры Гасцінгсе, каранаваўся тут у тым жа годзе, і першы запіс ў абацтве засведчыла гэта. Традыцыі каранавання захаваліся да нашых часоў. Ранне-англійская гатычная структура будынка абацтва ў большай ступені абавязана Генрыху III, чым якім-небудзь іншым кіраўнікам, хоць шматлікія архітэктары, уключаючы К. Рэна, зрабілі свой ​​уклад у аблічча абацтва.

У пачатку цэнтральнай галерэі размешчаны іконы выкананыя рускім іканапісцам Сяргеем Фёдаравым.

Куток паэтаў правіць

У кутку паэтаў спачывае прах Джэфры Чосера, Сэмюэла Джонсана, Тэнісана, Браўнінга, Дыкенса і шматлікіх іншых знакамітых пісьменнікаў і паэтаў. Побач з імі пахаваны славуты акцёр Дэйвід Гарык. Акрамя гэтага, ў Кутку Паэтаў знаходзіцца мноства помнікаў: Мілтану, Кітсу, Шэлі, Генры Джэймсу, Т. С. Эліяту, Уільяму Блэйку і іншым. Сярод пазнейшых мемарыяльных дошак можна знайсці таблічкі, прысвечаныя паэтам Джону Клэру і Дылану Томасу, сэру Лорэнсу Аліўе.

Крыніцы правіць

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

  • Bradley, S. and N. Pevsner (2003) The Buildings of England — London 6: Westminster, New Haven: Yale University Press, pp. 105-207. ISBN 0-300-09595-3
  • Mortimer, Richard ed., Edward the Confessor: The Man and the Legend, The Boydell Press, 2009. Eric Fernie, 'Edward the Confessor’s Westminster Abbey', pp. 139-150. Warwick Rodwell, 'New Glimpses of Edward the Confessor’s Abbey at Westminster', pp. 151-167. Richard Gem, Craftsmen and Administrators in the Building of the Confessor’s Abbey', pp. 168-172. ISBN 978-1-84383-436-6
  • Harvey, B. (1993) Living and Dying in England 1100—1540: The Monastic Experience, Ford Lecture series, Oxford: Clarendon Press. ISBN 0-19-820161-3
  • Morton, H. V. [1951] (1988) In Search of London, London: Methuen. ISBN 0-413-18470-6
  • Trowles, T. (2008) Treasures of Westminster Abbey, London: Scala. ISBN 978-1-85759-454-6

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 426
рус.англ.фр.