Вяйнё Альфрэд Танер (фінск.: Väinö Alfred Tanner; 12 сакавіка 1881, Хельсінкі — 19 красавіка 1966, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны дзеяч, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1926 −1927 гг.

Вяйнё Альфрэд Танер
Väinö Alfred Tanner
Сцяг Міністр фінансаў Фінляндыі
1942 — 1944
Папярэднік Маўна Пекала
Пераемнік Оні Хілтунен
Сцяг17-ы Міністр замежных спраў Фінляндыі
1 снежня 1939 — 27 сакавіка 1940
Папярэднік Эліяс Эрка
Пераемнік Рольф Вітынг
Сцяг Міністр фінансаў Фінляндыі
1937 — 1939
Папярэднік Юха Ніўканен
Пераемнік Маўна Пекала
Сцяг14-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
13 снежня 1926 — 17 снежня 1927
Папярэднік Кюёсці Каліа
Пераемнік Юха Суніла
Нараджэнне 12 сакавіка 1881(1881-03-12)[1][2]
Смерць 19 красавіка 1966(1966-04-19)[1][2] (85 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фінск.: Väinö Alfred Thomasson
Жонка Linda Tanner[d]
Дзеці Maija Taka[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, журналіст, адвакат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таннер працаваў ва ўрадзе ў ролі прэм’ер-міністра (1926—1927), міністра фінансаў (1937—1939), міністра замежных спраў (1939—1940), і пасля Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг . — міністрам гандлю (1940—1942) (апошняя перастаноўка была здзейсненая пад націскам СССР). У 1942—1944 зноў быў міністрам фінансаў.

Падчас Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг. Таннер быў міністрам замежных спраў і сыграў важную ролю ў фарміраванні ў Фінляндыі «духу Зімняй вайны», ён аб’яднаў нацыю, незалежна ад палітычных поглядаў, у барацьбе за захаванне незалежнасці краіны.

Пасля заканчэння Зімняй вайны СССР запатрабаваў змен ва ўнутранай палітыцы Фінляндыі — у прыватнасці, адстаўкі Вяйнё Танера. 16 жніўня 1940 г Танер выйшаў з урада.

Пасля заканчэння Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гг. Танер, пад ціскам СССР, быў асуджаны ў 1946 годзе на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі, аднак і ў зняволенні заставаўся папулярным палітычным дзеячам. У снежні 1948 года, адбыўшы палову тэрміну, быў амніставаны і выпушчаны на свабоду.

Зноскі

  1. а б Vaino Tanner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Väinö Alfred Tanner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajatSuomen oikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.