Вялікая Албанія (алб.: Shqipëria Etnike — «этнічная Албанія») — паналбанская ідэя ўз'яднання ўсіх тэрыторый, на якіх албанскі этнас пераважае над дзяржаваўтваральным. Большая частка тэрыторыі Вялікай Албаніі, на якую прэтэндуюць албанскія нацыяналісты, знаходзіцца ў межах былой Югаславіі.

Доля албанскага насельніцтва ў абласцях Заходніх Балканаў

Паводле ідэі Вялікай Албаніі, да сучаснай Албаніі павінны быць далучаны паўночна-заходнія раёны Паўночнай Македоніі, паўднёвыя раёны Сербіі, у тым ліку Косава і Прэшаўская даліна, і населеныя албанцамі паўднёвыя раёны Чарнагорыі. Ідэолагі албанскага нацыяналізму таксама лічаць албанскімі тэрыторыямі паўночныя раёны Грэцыі, дзе амаль не засталося албанскага насельніцтва.

У гады Другой сусветнай вайны паналбанская ідэя была рэалізавана пры дапамозе нямецкіх і італьянскіх фашыстаў.

Пасля акупацыі Югаславіі ў красавіку 1941 года тэрыторыя краіны была падзелена паміж краінамі восі. 12 жніўня 1941 указам італьянскага караля Віктара-Эмануіла III на акупаваных албанскіх тэрыторыях было створана вялікае герцагства Албанія, у якое ўвайшлі таксама тэрыторыі Мятохіі, цэнтральнага Косава, заходняй часткі Македоніі і ўсходняй Чарнагорыі.

Падзел Югаславіі ў гады Другой сусветнай вайны
Фашысцкая Вялікая Албанія

У першыя ж месяцы акупацыі дзясяткі тысяч сербскіх дамоў былі спалены албанцамі, а самі сербы былі дэпартаваны. За час вайны каля 100 тысяч сербаў пакінулі Косава і беглі ў Сербію і Чарнагорыю. Каля 10 тысяч сербаў загінула ад рук албанцаў. Дамы і сядзібы бежанцаў займалі албанцы, якія прыбывалі з Албаніі ў адпаведнасці з планамі ўрада Мусаліні. Усяго ў Косаве за перыяд вайны рассялілася ад 80 да 100 тысяч албанцаў. Этнічныя чысткі ў Косаве праводзіліся шавіністычнай вялікаалбанскай арганізацыяй Балі Камбетар[1][2].

Пасля капітуляцыі і выхаду Італіі з вайны ў 1943 годзе Косава было акупавана немцамі. У красавіку 1944 года з албанцаў была сфарміравана 21-я горная дывізія СС «Скандэрбег» (1-я албанская). Албанскія эсэсаўцы таксама праводзілі палітыку генацыду ў дачыненні да славянскага насельніцтва[3]. Ідэя Вялікай Албаніі падтрымлівалася таксама албанскімі камуністамі. У студзені 1944 года ў Буянскай рэзалюцыі Кампартыя Албаніі прыняла рашэнне, якое прадугледжвала пасляваенную анексію Албаніяй Косава і Мятохіі.

Зноскі

  1. Николай Чуксин:Вторая мировая война и коммунистическая Югославия. army.lv (28 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 16 сакавіка 2009.
  2. Андрей Шестаков:ГЕНОЦИД СЕРБСКОГО НАСЕЛЕНИЯ КОСОВО И МЕТОХИИ ВО ВРЕМЯ ВТОРОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ. ПРАВОСЛАВИЕ.RU (16 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 16 марта 2009.
  3. Война миров. «Независимость» Косово в зеркале теневой политики(недаступная спасылка). В.Овчинский (28 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 16 марта 2009.

Спасылкі правіць