Вялікая літара — літара, якая павялічана ў памеры ў параўнанні са малымі літарамі. Часта такая літара валодае іншай графемай.

Малая (чырвоная) і вялікая (бежавая) літары a

У шматлікіх мовах загалоўныя літары выкарыстоўваюцца напачатку першага слова сказа, напачатку ўласных імёнаў ці назоўнікаў, часцяком напачатку кожнага радка вершаванага тэксту. Часта іх выкарыстоўваюць для вылучэння. Так, напрыклад, у загалоўках словы або цэлыя фразы могуць складацца толькі з загалоўных літар. Аднымі загалоўнымі ці спалучэннем загалоўных і маленькіх могуць пісацца абрэвіятуры.

Падзел на вялікія і малыя літары прысутнічае ў грэчаскім алфавіце і лацінцы і кірыліцы, якія ўзніклі на яго аснове, а таксама ў армянскім алфавіце. У грузінскай пісьменнасці няма вялікіх літар, аднак некаторыя ўчасткі тэксту, напрыклад, загалоўкі, могуць набірацца малымі літарамі, пабудаванымі на манер вялікіх — паміж дзвюма ўяўнымі гарызантальнымі лініямі. Акрамя таго, у стандарт Юнікода ўведзены знакі для старажытнай грузінскай пісьменнасці «асамтаўрулі», якія адпавядаюць загалоўным літарам грэчаскай, лацінскай і армянскай пісьменнасці — гэта дае магчымасць у будучыні ўвесці загалоўныя літары і ў грузінскай пісьменнасці. У большасці сістэм пісьменнасці (арабскай, яўрэйскай, карэйскай, глаголіцы, індыйскіх, тайскай і іншых) літары не падзяляюць на вялікія і маленькія.

Гл. таксама правіць