Вялікая сінагога (Ліда)

Ліда

Вялікая сінагога — колішняя сінагога ў г. Лідзе. Размяшчалася на Школьным двары ля паўночна-заходняга рога Базарнай плошчы. Цяпер гэта тэрыторыя паміж Домам Творчасці (былы Дом Афіцэраў) і інтэрнатам «Лакафарбы» па вул. Кірава[1].

Сінагога
Вялікая сінагога
Лідская сінагога ў 1916 годзе
Лідская сінагога ў 1916 годзе
53°53′48″ пн. ш. 25°17′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ліда
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў
Дата заснавання 1896
Будаўніцтва 1896
Дата скасавання 23 чэрвеня 1941
Стан згарэла ў 1941
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лідская сінагога ў 1915-18 гадах
Пярэдні фасад Лідскай вялікай сінагогі з праекта А. Полазава

Праект гэтай сінагогі склаў губернскі архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў у 1892 годзе. Працы па будаўніцтве скончыліся летам 1896 года[1].

Сінагога згарэла пасля жахлівай бамбардзіроўкі 23 чэрвеня 1941 года. Парэшткі сцен былі разабраныя зімой 1941/42[1].

Зноскі

  1. а б в Большая лидская синагога (1896—1941)(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура правіць

  • Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. Минск. 2002.
  • LVIA. Фонд 382. Оп. 1. Д.1449. Дело о разрешении построить в г. Лиде синагогу Лазару Пупко.

Спасылкі правіць