Вялі́кая сіні́ца[1] (Parus major) — птушка сямейства сініцавых атрада вераб’інападобных. Самы буйны і найбольш распаўсюджаны ў Беларусі від сініцавых.

Вялікая сініца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Parus major Linnaeus, 1758

Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561864
NCBI  9157
FW  368939

Апісанне правіць

Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 22-25 см, маса каля 20 г. Апярэнне галавы, горла, валляка і падхвосця чорнае, на галаве з сінім адлівам; чорная бліскучая галава з белымі шчокамі і чорны «гальштук» па сярэдзіне жоўтага споду цела, верхняя частка спіны жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя са светлай папярочнай паласой, хвост амаль чорны з блакітным напыленнем. 2 азіяцкія групы з белым або белаватым нізам, а таксама з аліўкава-шэрым або аліўкава-зялёным верхам. Еўрапейская група з жоўтым нізам і аліўкава-зялёным нізам. Маладыя з карычневым або бурым апярэннем замест чорнага, шчокі жаўтаватыя.

Голас — звонкае «пінь-пінь-чэржж». Песня громкая, звонкая «пілі-пілі-пілі… ін-ча-ін-ча».

Пашырэнне правіць

Пашырана ў Еўропе, Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. Арэал ахоплівае Палеарктыку (акрамя поўначы і Гімалаяў), а таксама Інда-Малайскі рэгіён. На Беларусі звычайны і нават шматлікі аселы і качуючы ўзімку від.

У дзікай прыродзе сустракаецца ў разнастайных лясах, звычайна на адкрытых участках, узлесках, па берагах вадаёмаў. Трымаецца таксама культурных ландшафтаў. Гняздуецца ў гаях, парках, садах, у вербняках уздоўж рэк, у лісцевых і мяшаных лясах, населеных пунктах.

Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца пераважна дробнымі насякомымі, іх лічынкамі і яйцамі, восенню і зімой часткова насеннем, на штучных кармушках ахвотна дзяўбе мяса і сала.

За невялікім выключэннем, размнажаецца з канца студзеня па верасень, робячы 2 кладкі за сезон. Гняздуе ў дуплах і пустэчах дрэў, а таксама ў разнастайных нішах як прыроднага, так і антрапагеннага паходжання. Знешняя частка гнязда з няшчыльна ўкладзенага зялёнага моху з прымессю сухой травы (часам толькі мох). Унутраная частка — з касмыкоў воўны, валосся, шэрсці і пуху (часам з прымессю пёраў), добра пераплеценых паміж сабой. Унутраныя памеры залежаць ад прасторнасці месца, у якім знаходзіцца гняздо, дыяметр звычайна 5-6 см. Будуюць гняздо абедзве птушкі 4-7 дзён.

 
Яйкі

Яйкі (звычайна 6-11) эліптычныя, часам асіметрычныя, з вострым вузейшым канцом. Белыя, са слабым бляскам і дробнымі светла-чырвонымі плямкамі (часам зусім белыя). Памеры: 18 х 13,5 мм.

Наседжванне працягваецца 13-14 сутак. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 19-21 сут.

Падвіды правіць

Адрозніваецца 31 падвід[2], сярод іх:

  • P. m. major — большая частка еўрапейскага арэала, Малая Азія, Цэнтральная Азія
  • P. m. newtoni — Брытанскія астравы;
  • P. m. excelsus — поўдзень Пірэнейскага п-ва;
  • P. m. corsus — Сардзінія і Корсіка;
  • P. m. aphrodite — поўдзень Грэцыі, Крыт, Кіпр, Балеары;
  • P. m. bokharensis — Забайкалле, Цэнтральная Азія;
  • P. m. wladiwostokensis — Далёкі Усход.

Заўвагі правіць

  1. Артыкул Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
  2. ptushki.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2019. Праверана 10 студзеня 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць