Вялікая чацвёрка лэйблаў гуказапісу

На сусветным музычным рынку дамінуючымі з'яўляюцца чатыры асноўных гуказапісвальных лэйбла (так званыя major-лэйблы). Гэтыя 4 кампаніі кантралююць каля 70% сусветнага музычнага рынка і каля 85% музычнага рынка ЗША, такім чынам робячы музычны рынак прыкладам алігаполіі:

па дадзеных IFPI на 2005 год.

Агульны аб'ём рынка ацэньваецца ў 30-40 мільярдаў долараў у 2004 годзе (па дадзеных RIAA — 40 мільярдаў і IFPI — 32 мільярда). Агульныя гадавыя продажы адзінак прадукцыі (кампакт-дыскаў, MP3, відэакліпаў) у 2004 годзе склалі 3 мільярда долараў.

У 1918 годзе сусветныя продажы грам-запісаў ацэньваліся ў 100 мільёнаў адзінак.