Вялікія Шчытнікі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вялі́кія Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Vialikija Ščytniki, руск.: Великие Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).

Вёска
Вялікія Шчытнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 66 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
224704
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212820006
Вялікія Шчытнікі на карце Беларусі ±
Вялікія Шчытнікі (Беларусь)
Вялікія Шчытнікі
Вялікія Шчытнікі (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Шчытнікі

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі — цэнтр маёнтка пана Паніквіцкага ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пазначана ў ліку сяленняў Шчытніцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 207 сялянскіх душ.

У 1905 годзе ў маёнтку Шчытнікі Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся аднайменны фальварак (9 двароў, 40 жыхароў); працаваў ветраны млын.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.

Насельніцтва правіць

  • 78 жыхароў (1905)
  • 37 двароў, 156 жыхароў (1921)
  • 215 жыхароў (1959)
  • 190 жыхароў (1970)
  • 38 гаспадарак, 79 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць