Вялікі Абухаўскі мост

Вялікі Абухаўскі мост (руск.: Большо́й Обу́ховский мост) — вантавы неразвадны мост праз Няву. Размешчаны на мяжы Неўскага раёна Санкт-Пецярбурга і Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці, у сярэднім цячэнні Нявы; злучае праспект Абухаўскай Абароны і Акцябрскую набярэжную. Адзін з самых доўгіх мастоў Расіі. Першы неразвадны мост праз Няву, самы вялікі мост у Санкт-Пецярбургу па велічыні перакрыванага пралёта (382 м), а таксама найбуйнейшы мост праз Няву.

Вялікі Абухаўскі мост
Каардынаты: 59°51′15″ пн. ш. 30°29′37″ у. д.HGЯO
Перасякае Нява
Месца размяшчэння
Матэрыял жалезабетон
Агульная даўжыня
  • 2 824 м
Адкрыццё 15 снежня 2004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы