Вялікі Бельт — праліў паміж астравамі Лолан і Зеландыя на ўсходзе і астравамі Лангелан і Фюн на захадзе. Злучае Балтыйскае мора і праліў Катэгат. Даўжыня праліва складае 115 кіламетраў, найменшая шырыня 3,7 кіламетраў, найменшая глыбіня на фарватары — 11 метраў.

Вялікі Бельт?
Размяшчэнне
55°19′59″ пн. ш. 11°00′00″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэма дацкіх праліваў. Вялікі Бельт размешчаны ў цэнтры.

Вялікі Бельт з’яўляецца галоўным з трох дацкіх праліваў, якія звязваюць Катэгат і Балтыйскае мора. Два іншых — Эрэсун і Малы Бельт.

У праліве два астравы: Спрога на поўначы і Лангелан на поўдні. Спрога дзеліць Вялікі Бельт на Усходні і Заходні каналы. Праз Усходні і Заходні каналы пабудаваны Мост Вялікі Бельт, пад Усходнім праходзіць тунэль.