Вялікі Тап

рака ў Расіі, левы прыток Конды

Вялікі Тап (руск.: Большой Тап[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, левы прыток ракі Конда (басейн Іртыша).

Вялікі Тап
руск. Большой Тап
Характарыстыка
Даўжыня 504 км
Басейн 6 700 км²
Расход вады каля 90 м³/с
Вадацёк
Выток Тапто
 • Месцазнаходжанне міжрэчча Обі і Конды
 • Каардынаты 61°34′46″ пн. ш. 65°41′01″ у. д.HGЯO
Вусце Конда
 • Месцазнаходжанне каля пасёлка Лугавы
 • Каардынаты 59°56′48″ пн. ш. 65°44′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Конда → Іртыш → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Код у ДВР 14010600112115300016559
physical
Вялікі Тап
Вялікі Тап
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 6700 км². Сярэдні расход вады каля 90[2] м³/с, аб’ём сцёку — 2,84[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Тапто. Працякае ў напрамку з поўначы на поўдзень па Кондзінскай нізіне і ўпадае ў Конду каля пасёлка Лугавы. Даліна ракі невыразная ў верхнім цячэнні, і вузкая (шырынёй 1,5—4 км) у сярэднім і ніжнім. Рэчышча моцна звілістае. Шырыня рэчышча ад 10—30 да 50—60 (месцамі да 100) метраў[2]. У жыўленні ракі пераважае снегавое. Замярзае Вялікі Тап у кастрычніку — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — маі.

Прытокі: Выхтап’я, Яхля, Антань-Яга, Пайтых, Мурах, Тамашняя, Тумра, Тум’я, Інгацья і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б в Сурков В. В. Большой Тап // Научно-попцлярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Большой Тап (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура правіць

  • Большой Тап // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Спасылкі правіць