Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі

«Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі» (в’етн.: Cha và con và) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Данг Дзі Фана[fr][2].

Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыіM:
Жанр гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Краіна
Мова в'етнамская мова
Год 2015
IMDb ID 3867606

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3].

Сюжэт правіць

Сайгон, пачатак XXI стагоддзя. Ву, студэнт-фатограф, толькі што прыехаў у горад. Ён адразу ж пасябраваў з выхвальным суседам па пакоі Тангам, дробным гандляром наркотыкамі, і стаў суправаджаць яго ў начных эскападах, адкрыўшы для сябе новы свет. Пазнаёміўся ён і з танцоркай Ван, якая калі-нікалі падтрымлiвае адносіны з Ву. Паступова сяброўства герояў набывае ўсё больш і больш неадназначны характар. Аднойчы пасля начной бойкі яны вымушаны збегчы ў родную вёску Ву. Бацька рады іх з’яўленню і хоча пазнаемiць Ву з нявестай, якую знайшоў для яго[3].

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 8 намінацыямі[4].

Зноскі правіць

  1. filmportal.de — 2005.
  2. Cha và con và... (2015) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  3. а б Вялікі бацька, маленькі бацька і іншыя гісторыі (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2022. Праверана 18 лютага 2022.
  4. Cha và con và... — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

Спасылкі правіць