Вялікі тэатр (руск.: Большой театр), Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расійскай Федэрацыі — тэатр оперы і балета; адзін з цэнтраў рускай і сусветнай музычнай тэатральнай культуры.

Вялікі тэатр
Будынак Асноўнай сцэны Вялікага тэатра (2012)
Будынак Асноўнай сцэны Вялікага тэатра (2012)
Заснаваны 1776
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Сцяг Расіі Расія: г. Масква, Тэатральная плошча  (руск.), дом 1, (495) 455-55-55
Умяшчальнасць 1 740[1]
Кіраўніцтва
Дырэктар Уладзімір Урын  (руск.)[2][3]
Мастацкі кіраўнік балетаСяргей Філін  (руск.)
оперыМаквала Касрашвілі
Галоўны дырыжор Туган Сахіеў  (руск.)[4]
Галоўны балетмайстар Юрый Грыгаровіч
Галоўны хормайстар Валерый Барысаў
Сайт bolshoi.ru/ru/

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны ў 1776 годзе ў Маскве на базе трупы, створанай М. Медоксам  (руск.) і князем П. В. Урусавым. Спектаклі даваліся ў будынку на вуліцы Пятроўка  (руск.) (называўся Пятроўскі тэатр), з 1824 года — у сучасным будынку (архітэктар В. Бавэ, паводле праекта А. Міхайлава  (руск.); рэканструяваны ў 1856 годзе, архітэктар А. К. Кавас). Напачатку ставіліся замежныя і перыя расійскія оперы і балеты, пазней — шэдэўры сусветнай класікі і сучасных кампазітараў). З пачатку 20 стагоддзя сусветнае прызнанне атрымала руская вакальная (Ф. Шаляпін, А. Няжданава, Л. Собінаў) і балетная (К. Гельцэр, А. Горскі  (руск.)) школы, звязаныя з дзейнасцю Вялікага тэатра. З 1919 года акадэмічны. У 1924-59 гадах у памяшканні былога Опернага тэатра Зіміна  (руск.) працаваў філіял Вялікага тэатра, у 1961-89 гадах спектаклі ішлі і ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў (сучасны Дзяржаўны Крамлёўскі Палац).

У розныя гады ў тэатры працавалі: дырыжоры М. Галаванаў  (руск.), Г. Раждзественскі, Я. Святланаў; спевакі В. Барсава  (руск.), Н. Абухава  (руск.), С. Лемешаў, І. Казлоўскі, І. Архіпава  (руск.), Г. Вішнеўская, У. Атлантаў  (руск.), Алена Васілеўна Абразцова, Я. Несцярэнка  (руск.), Т. Сіняўская, Т. Мілашкіна  (руск.), Б. Рудэнка  (руск.), Ю. Гуляеў  (руск.), А. Вядзернікаў  (руск.), Ю. Мазурок  (руск.); салісты балета Г. Уланава, В. Лепяшынская, М. Сямёнава, М. Плісецкая, Н. Бяссмертнава, К. Максімава, У. Васільеў, М. Ліепа, В. Гардзееў  (руск.), Н. Сямізорава, Н. Ананіяшвілі  (руск.); рэжысёры Л. Баратаў  (руск.), Б. Пакроўскі  (руск.); балетмайстры Л. Лаўроўскі, Ю. Грыгаровіч.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).