Вячаслаў Андрэевіч Якубовіч

Вячаслаў Андрэевіч Якубовіч (1868, с. Паўловічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня — не раней за 1917) — дэпутат II—IV Дзяржаўнай Думы ад Мінскай губерні (фракцыі акцябрыстаў, затым нацыяналістаў і ўмерана правых, затым правых).

Вячаслаў Андрэевіч Якубовіч
Дата нараджэння 31 сакавіка 1868(1868-03-31)
Месца нараджэння
Дата смерці пасля 1917
Грамадзянства  Расійская імперыя
Адукацыя Мінская духоўная семінарыя
Веравызнанне Праваслаўе
Род дзейнасці член Дзяржаўнай думы II, III і IV скліканняў ад Мінскай губерні
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
3-й ст.

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1890). З 1891 па 1897 служыў у Петрапаўлаўскай царкве с. Старчыцы, Слуцкага павета, Мінскай губерні. З 1897 настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Петрыкаве, Мазырскага павета, Мінскай губерні. Благачынны 2-й акругі таго ж павета.

Пабудаваў дзве каменныя цэрквы ў мястэчку Петрыкаве, за што быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 3 ступені. У II Дзярждуме ўвеходзіў у фракцыю акцябрыстаў, у III ДД — у Фракцыю нацыяналістаў і ўмерана-правых (ФНУП), у IV ДД увайшоў у фракцыю правых (ФП). Член Рускага Украйкавага Таварыства, створанага пры Рускім сходзе. Член упраўлення Усерасійскага Філарэтаўскага таварыства народнай адукацыі (1913).