Вячаслаў Георгіевіч Качанаў

Вячасла́ў Гео́ргіевіч Кача́наў (нар. 31 ліпеня 1963, Мінск)— беларускі дыпламат.

Вячаслаў Качанаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы
з 22 мая 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Анатоль Стэпусь
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя
16 мая 2006 — 12 красавіка 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Пятроў
Пераемнік Уладзімір Варанковіч
Нараджэнне 31 ліпеня 1963(1963-07-31) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985 г.), аспірантуру пры Белдзяржуніверсітэце (1988 г.).

З 1988 па 1994 гг. — Выкладчык кафедры паліталогіі Белдзяржуніверсітэта.

З 1994 года на дыпламатычнай службе. Працаваў трэцім сакратаром аддзела аналізу і прагназавання, начальнікам аддзела аналізу і прагназавання, намеснікам начальніка Упраўлення інфармацыі, аналізу і прагназавання Міністэрства замежных спраў.

З 1997 па 1999 гг. — Начальнік Упраўлення інфармацыі, член Калегіі Міністэрства замежных спраў.

З ліпеня 1999 г. па лістапад 2002 — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя.

З 2003 па 2006 год — Начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2006 па 2013 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя.

З 2011 па 2013 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грэчаскай Рэспубліцы.

З 2018 па 2023 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы[1].

Зноскі

Спасылкі правіць