Відзаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Відзаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 111 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Відзы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 18 снежня 1989
Насельніцтва (2019) 3 663
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Абалеўскі сельсавет у складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Абалі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Ярканцаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бурцішкі, Дацішкі, Любішкі, Новая Вёска, Орлішкі, Радзішкі, Савейкі, Скурцішкі, Трабшышкі)[1], 12 чэрвеня 1958 года — населеныя пункты Бамейкі і Ніпалаты[2]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Ажубелі, Блажышкі, Вільканішкі, Дзерваны, Жвіркі, Ждэгелі, Кальнішкі, Калонія, Лайбуны, Мікуці, Наваселле, Падравішкі, Раташалі, Рэпішкі, Снегішкі)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 18 красавіка 1961 года ў склад сельсавета з Казянскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бержалата, Бялюнішкі, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Марозаўка, Стукапеева і Трэйбшы)[4]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярканцаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Відзаўскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Відзы[5]. У 1971 годзе скасаваны хутары Дацішкі, Кальнішкі, Карчмішкі, Папарцішкі і Прудзішкі[6]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутары Букоўскія, Кімбарцішкі, Мікуці і Юдасалі[7]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 134 населеныя пункты[8]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Далёкаўскага сельсавета перададзена 13 населеных пунктаў (Абалікшты, Белевічы, Вайнюнцы, Дварчына, Заборнікі, Мацэлішкі, Місянцы, Мурмішкі, Разалінова, Шалакундзі, Юцішкі, хутары Балундзішкі і Наруці)[9], 20 чэрвеня 1988 года — з Дрысвяцкага сельсавета 17 населеных пунктаў. 18 снежня 1989 года Відзаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Відзаўскага пассавета.

8 красавіка 2004 года скасаваны Відзаўскі пассавет (47 населеных пунктаў перададзены Опсаўскаму сельсавету, 75 населеных пунктаў — Відзаўскаму сельсавету) і ўтвораны Відзаўскі сельсавет, у склад якога перададзены гарадскі пасёлак Відзы, населеныя пункты скасаваных Відзаўскага пассавета (75 населеных пунктаў), Дрысвяцкага (26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі) і Казянскага (20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты) сельсаветаў[10].

17 сакавіка 2010 года скасаваны хутары Аўштакальня і Калонія[11]. 26 кастрычніка 2011 года скасаваны вёска Балікі, хутары Бержанішкі, Кузьмішкі, Кірмялішкі, Шлявішкі[12]. 28 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Абалі, Тракішкі, хутары Жвірына, Новая Германоўшчына[13].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Відзаў) — 2936 чалавек[14], з іх 39,0 % — палякі, 38,7 % — беларусы, 18,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,7 % — літоўцы[15]; паводле перапісу 2019 года — 3663 чалавекі[16].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 красавіка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  6. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  8. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 41. — 248 с. — 10 000 экз.
  9. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  10. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  11. Решение Браславского районного Совета депутатов от 17 марта 2010 г. № 205 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  12. Решение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 131 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  13. Решение Браславского районного Совета депутатов от 28 ноября 2016 г. № 116 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района Архівавана 8 кастрычніка 2021.
  14. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  15. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  16. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.