Віжайны[1] (польск.: Wiżajny) — вёска ў Польшчы, за 35 км на поўнач ад Сувалкаў, за 143 км на поўнач ад Беластока, паміж азёрамі Вістуццю і Віжайнамі, каля граніцы з Літвой. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Віжайны.

Вёска
Віжайны
польск.: Wiżajny
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Касцёл Святой Тэрэзы
Касцёл Святой Тэрэзы
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
243 м
Насельніцтва
882 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-407
Аўтамабільны код
BSU
Віжайны на карце Польшчы ±
Віжайны (Польшча)
Віжайны
Віжайны (Падляскае ваяводства)
Віжайны

Назва правіць

Апроч формы Віжайны, таксама сустракаюцца варыянты Віжаны[2] і Візуны[3].

Гісторыя правіць

 
Гарадскі герб, 1792 г.

Вялікае Княства Літоўскае правіць

 
Віжайны на карце 1655 года

Першы пісьмовы ўспамін пра Віжайны (Weyze) датуецца 1253 годам[4]. Відаць, тут існавала яцвяжскае паселішча.

З 1413 года Віжайны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У гэты час імі валодалі Лазавіцкія, з другой паловы XVI стагоддзя — Радзівілы. Па загадзе апошніх тутэйшы касцёл Святога Юрыя ператварылі ў кальвінскі збор, у якім у 1603 годзе пахавалі гетмана Крыштафа Мікалая Радзівіла «Перуна».

На 1629 год у Віжайнах было 285 дымоў, якія размяшчаліся на 7 вуліцах (найбольшая з іх Павісульская з 27 дымамі, найменшая — Канецпольская з 6). У 1664 годзе касцёл быў вернуты каталікам. 11 мая 1693 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Віжайнам магдэбургскае права і герб: у чырвоным полі белы арол з залатой перавяззю на персях (пацвержаны 14 лютага 1792 года)[3]. Пасля Радзівілаў горадам валодалі Пуслоўскія, Плятэры, Струтынскія.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Віжайны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 165 будынкаў. У 1870 годзе Віжайны былі пазбаўлены статуса горада.

Найноўшы час правіць

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Віжайны апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Віжайны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах яны ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1342 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 1 тыс. чал.; 2011 год — 882 чал.

Славутасці правіць

  • Касцёл Святой Тэрэзы (1825) у стылі класіцызму, званіца (1862)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, пратэстанцкія

Галерэя правіць

Зноскі правіць

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
  3. а б Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 131.
  4. Bednarczyk-Rzepko W. Przewodnik Pascala. Pojezierze Suwalskie i Puszcza Augustowska. — Bielsko-Biała: Wydawnictwo Pascal, 2005. S. 203—215.
  5. Witanowski M., Chlebowski B. Wiżajny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 687.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць