Віка пасяўная

від раслін

Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны[3] (Vicia sativa) — кветкавая расліна, від роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Віка пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia sativa L. (1753)

Падвід

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26355
NCBI  3908
EOL  703227
GRIN  t:300667
IPNI  525117-1
TPL  ild-7851

Назва правіць

Гарошак пасяўны, віка, віка сеўная[4], выка[5], выка сеўная[6][7].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце чаргаванае, на чаранках, парнаперыстае, апушанае, з гладкім краем. Кветкі сядзячыя, з пяццю пялёсткамі, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[8].

Падвіды правіць

Значэнне і выкарыстанне правіць

Культывуецца з XVIII стагоддзя. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас. Расце як пустазелле на пустках, пашах і агародах, каля дарог, на лугах і аблогах, у парках і садах, па берагах рэк і ручаёў[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вільня, Субач 2, 1924.
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  8. а б Горошек посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  9. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Vicia angustifolia

Літаратура правіць

Спасылкі правіць